Инструменты пользователя

Инструменты сайта


lyshchyk_p_a

ЛЫШЧЫК Пётр Аляксеевіч

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, член праўлення таварыства “Беларусь – Фінляндыя”, намеснік галоўнага рэдактара навуковага часопіса “Труды БГТУ”. Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава 1968 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1968 г. З 1988 па 1997 г. дэкан па рабоце з замежнымі навучэнцамі, з 1997 па 2009 г. прарэктар па навуковай рабоце, з 2009 г. прафесар кафедры транспарту лесу. Узнагароджаны медалём “За освоение целинных земель”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, мае ганаровае званне “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Pyotr A. Lyshchyk

Candidate of Technical Sciences, Assistant Professor. Corresponding Member of International Academy of Technical Education. Member of Board of “Belarus – Finland” Friendship Society. Deputy Chief Editor of Proceedings of BSTU. Graduated from Belarusian Technological Institute in 1968. Has been working at BSTU since 1968. In 1988-1997 – Dean for Foreign Students. Vice-Rector for Research from 1997 till 2009. Professor of Forest Transportation Department since 2009. Awarded the Medal “For Virgin Land Development”. Awarded Honorary Diploma of National Assembly of the Republic of Belarus. Outstanding Worker of Education in the Republic of Belarus.


Навуковыя інтарэсы: распрацоўка канструкцый аўтамабільных лясных дарог; выкарыстанне палімерных матэрыялаў, геатэкстыляў, геасетак пры будаўніцтве дарог. Праводзіць навуковыя даследаванні па рэгуляванні водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення, умацаванні дарожных грунтоў, выкарыстанні геаінфармацыйных сістэм для праектавання лесатранспартных схем. Аўтар 185 навуковых прац, у тым ліку больш за 40 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 8 вынаходстваў.

Навуковыя партнёры: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Хельсінскі тэхнічны універсітэт, Варшаўскі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва дарог і мастоў, Варшаўская сельскагаспадарчая акадэмія, Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (Дзяржаўны тэхнічны універсітэт), Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут.

Педагагічная дзейнасць: чытае курсы лекцый па дысцыплінах “Сухапутны транспарт лесу”, “Будаўніцтва і эксплуатацыя лесавозных дарог”, “Пошук лясных дарог і гідралогія штучных збудаванняў”. Падрыхтаваў 3 кандыдатаў навук і 1 магістра.

Асноўныя публікацыі: Леонович, И.И. Формулы и зависимости для решения дорожных и транспортных задач / И.И. Леонович, Н.П. Вырко, П.А. Лы­щик. – Минск: Выш. школа, 1974. Дороги и транспорт лесной промышленности / П.А. Лыщик [и др.]; под ред. И.И. Леоновича. – Минск: Выш. школа, 1979. Лыщик, П.А. Строительство автомобильных лесовозных дорог с применением геотекстилей / П.А. Лыщик, А.К. Гармаза. – Минск, 1997. Lyshchyk, P. Use of industrial waste materials for stabilization of ground forest roads / P. Lyshchyk. – Warszawa, 2000. Лыщик, П.А. Лесовозные автомобильные дороги. Техника изысканий: учеб. пособие / П.А. Лыщик. – Минск: БГТУ, 2003. Вырко, М.П. Праектаванне лесавозных дарог: вучэб. дапаможнік / М.П. Вырко, П.А. Лышчык. – Мінск, 2004. Лыщик, П.А. Обоснование размещения лесотранспортных сетей / П.А. Лыщик, Е.И. Бавбель Известия вузов. Лесной журнал. – 2009. – Вып. 4. —- Scientific interests: Development of forest roads structures; using of polymers, geotextiles and geomeshes in road construction. Researches on control of water and thermal regime of roadbed and pavement, on strengthening of road soils, application of geoinformation systems for design of forest roads. Author of 185 publications, including more than 40 manuals, 8 inventions. Scientific partners: Belarusian National Technical University, Helsinki Technical University, Warsaw Scientific-Research Institute of Roads and Bridges Construction, Warsaw Agricultural Academy, Moscow Institute of Automobile Roads (State Technical University), Belarusian Scientific­-Research Institute of Roads. Teaching activities: Delivers the courses of lectures: “Land Forest Transportation”, “Construction and Maintenance of Forest Roads”, “Forest Roads Searching and Hydrology of Separate Constructions”. Has trained 3 Candidates of Sciences and 1 Master. Main publications: Leonovich, I.I. Formulas and Relationships for Solving Road and Transport Engineering Roads / I.I. Leonovich, N.P. Vyrko, P.A. Lyshchik. – Minsk: Vysheishaya Shkola Publ., 1974. Roads and Transport of Forest Industry / P.A. Lyshchik [et al.]; by ed. I.I. Leonovich. – Minsk: Vysheishaya Shkola Publ., 1979. Lyshchik, P.A. Construction of Forest Roads Using Geotextiles / P.A. Lyshchik, A.K. Garmaza. – Minsk, 1997. Lyshchik, P. Use of Industrial Waste Materials for Stabilization of Ground Forest Roads / P. Lyshchik. – Warsaw, 2000. Lyshchik, P.A. Forest Roads. Technology of Searching: tutorial / P.A. Lyshchik. – Minsk: BSTU, 2003. Vyrko, N.P. Forest Roads Design: tutorial / N.P. Vyrko, P.A. Lyshchik. – Minsk, 2004. Lyshchik, P.A. Justification of Forest Transportation Meshes Location / P.A. Lyshchik, E.I. Bavbel News (Izvestiya) of High Schools. Forest Journal. – 2009. – Iss. 4.

lyshchyk_p_a.txt · Последние изменения: 2016/01/04 17:09 — pia