Инструменты пользователя

Инструменты сайта


vyrko_m_p

ВЫРКО Мікалай Паўлавіч

Доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выдатнік вышэйшай школы СССР і Рэспублікі Беларусь, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, член-карэспандэнт акадэміі архітэктуры, член секцыі па архітэктуры і будаўніцтве Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровы член Навукова-даследчага савета кансультантаў American Biographical Institute, старшыня савета па абароне дысертацый пры БДТУ, член Савета універсітэта, член савета факультэта. Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава 1962 г. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1965 г. Дэкан факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці (1988–2009 гг.), прафесар кафедры транспарту лесу.

Mikalai P. Vyrko

Doctor of Technical Sciences, Professor. Honored Worker of Education of the Republic of Belarus. Grant-Winner of President of the Republic of Belarus. Outstanding Worker of Higher School of the USSR and the Republic of Belarus. Academician of Belarusian Engineering Academy. Corresponding Member of Academy of Architecture. Member of Department of Architecture and Construction of Scientific Methodical Council of the Republic of Belarus. Honored Member of Research Advisory Council of American Biographical Institute. Chairman of Specialized Cand. Sc. / D. Sc. Certification Council. Member of University Council. Member of Faculty Council. Graduated from BTI in 1962. Has been working at BSTU since 1965. Dean of Forestry Engineering and Wood Technology Faculty from 1988 till 2009. Professor of Department of Forest Transportation.


Навуковыя інтарэсы: праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог; павышэнне трываласці і ўстойлівасці аўтадарог; праблемы сумяшчальнасці лесавознага аўтатранспарту з навакольным асяроддзем; рэгуляванне водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення. Аўтар 290 навуковых артыкулаў, 18 вучэбных дапаможнікаў, 4 падручнікаў для ВНУ, 1 манаграфіі, 26 вынаходстваў і 5 СТБ.

Навуковыя партнёры: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Беларускі дарож­ны навукова-даследчы інстытут, Санкт-Пецярбургская і Ва­­ро­нежская лесатэхнічныя акадэміі, Маскоўскі дзяржаўны універ­сі­тэт лесу, Уральскі дзяржаўны лесатэхнічны універсітэт, Ма­с­­­­­коў­­­­- скі аўтадарожны інстытут, Варшаўская сельскагаспадарчая ака­дэмія, Варшаўскі навукова-даследчы інстытут дарог і мастоў, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Педагагічная дзейнасць: распрацаваў і чытае курсы лекцый “Праектаванне лясных дарог”, “Будаўніцтва і эксплуатацыя лесавозных дарог”, “Лесаэксплуатацыя”, “Грунтазнаўства з асновамі механікі грунтоў”. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў навук і 3 магістраў.

Асноўныя публікацыі: Вырко, М.П. Сухапутны транспарт лесу: падручнік / М.П. Вырко. – Мінск: БДТУ, 2003. Вырко, Н.П. Дорожное грунтоведение с основами механики грун­тов: учебник / Н.П. Вырко, И.И. Леонович. – Минск: Выш. школа, 1977. Вырко, М.П. Праектаванне лесавозных дарог: вучэб. дапаможнік / М.П. Вырко, П.А. Лышчык. – Мінск: БДТУ, 2004. Вырко, Н.П. Лесоэксплуатация. Транспорт леса: учеб. пособие / Н.П. Вырко, И.И. Тумашик. – Минск: БГТУ, 2006. Леонович, И.И. Механика земляного полотна: монография / И.И. Леонович, Н.П. Вырко. – Минск: Наука и техника, 1975. Вырко, Н.П. Сухопутный транспорт леса: учебник / Н.П. Вырко. – Минск: Выш. школа, 1987. Леонович, И.И. Эксплуатация автомобильных дорог и органи­за­ция дорожного движения: учеб. пособие / И.И. Леонович, Н.П. Вырко. – Минск: Выш. школа, 1988. Вырко, Н.П. Строительство и эксплуатация лесовозных дорог: учебник / Н.П. Вырко. – Минск: БГТУ, 2005. Vyrko, N.P. Increasing of efficiency of forest transport / N.P. Vyr­ko. – Warszawa, 2000.


Scientific interests: Design, construction and maintenance of automobile roads; improvement of strength and stability of automobile roads; problems of environmental compatibility of forest transport; control of water and thermal regime of roadbed and pavement. Author of 290 papers, 18 tutorials, 4 textbooks for higher educational institutions, 1 monograph, 26 inventions, 5 standards.

Scientific partners: Belarusian National Technical University, Belarusian Scientific-Research Institute of Roads (BeldorNII), St. Petersburg Forestry Engineering Academy, Varonezh Forestry Engineering Academy, Moscow State University of Forest, Ural State Forestry Engineering University, Moscow Road Institute, Warsaw Agricultural Academy, Scientific-Research Institute of Roads and Bridges Construction (Warsaw), Ministry of Forestry of the Republic of Belarus.

Teaching activities: Has developed and delivers the courses of lectures: “Design of Fo­rest Roads”, “Construction and Maintenance of Forest Roads”, “Forest Exploitation”, “Road Soils Science and Fundamentals of Soil Mechanics”. Has trained 4 Candidates of Sciences and 3 Masters.

Main publications: Vyrko, N.P. Land Forest Transportation: textbook / N.P. Vyrko. – Minsk: BSTU, 2003. Vyrko, N.P. Road Soil Science and Fundamentals of Soil Mechanics: textbook / N.P. Vyrko, I.I. Leonovich. – Minsk: Vysheishaya Shkola Publ., 1977. Vyrko, N.P. Design of Forest Roads: tutorial / N.P. Vyrko, P.A. Lyshchik. – Minsk: BSTU, 2004. Vyrko, N.P. Forest Exploitation. Forest Transportation: tutorial / N.P. Vyrko, I.I. Tumashik. – Minsk: BSTU, 2006. Leonovich, I.I. Roadbed Mechanics: monograph / I.I. Leonovich, N.P. Vyrko. – Minsk: Nauka i Tekhnika Publ., 1975. Vyrko, N.P. Land Forest Transportation: textbook / N.P. Vyrko. – Minsk: Vysheishaya Shkola Publ., 1987. Leonovich, I.I. Maintenance of Automobile Roads and Traffic Arrangement: tutorial / I.I. Leonovich, N.P. Vyrko. – Minsk: Vysheishaya Shkola Publ., 1988. Vyrko, N.P. Construction and Maintenance of Forest Roads: textbook / N.P. Vyrko. – Minsk: BSTU, 2005. Vyrko, N.P. Increasing of Efficiency of Forest Transport / N.P. Vyrko. – Warsaw, 2000.

vyrko_m_p.txt · Последние изменения: 2016/01/04 17:07 — pia