Инструменты пользователя

Инструменты сайта


rusalenka_a_i

РУСАЛЕНКА Аркадзь Іванавіч

Доктар біялагічных навук, прафесар. Скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава ў 1962 г., у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце працуе з 1994 г., прафесар кафедры лясных культур і глебазнаўства.

Arkadz I. Rusalenka

Doctor of Biological Sciences, Professor. Graduated from Belarusian Technological Institute (Forestry Faculty) in 1962. Has been working at BSTU since 1994. Professor of Department of Sylvulae and Soil Science.


Навуковыя інтарэсы: экалогія раслінных згуртаванняў; прадукцыйнасць і структура лясных фітацэнозаў у залежнасці ад экалагічных фактараў; змяненне лясных фітацэнозаў пры антрапагенным уздзеянні; класіфікацыя лясных раслінных згуртаванняў; глебы лясных фітацэнозаў; лесааднаўленне і лесаразвядзенне. Аўтар 120 навуковых прац, 5 кніг, мае 2 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.

Навуковыя партнёры: Інстытут экалогіі раслін і жывёл РАН, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.

Педагагічная дзейнасць: чытае курсы лекцый па геалогіі, гідрагеалогіі, гідралогіі, глебазнаўстве, метэаралогіі, кліматалогіі, ландшафтазнаўстве, гідратэхнічных збудаваннях. Кіруе курсавым і дыпломным праектаваннем, аспірантамі. Падрыхтаваў 2 кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі: Русаленко, А.И. Структура и продуктивность лесов при подтоплении и затоплении / А.И. Русаленко. – Минск, 1983. Русаленко, А.И. Годичный прирост деревьев и влагообеспеченность / А.И. Русаленко. – Минск, 1986. Русаленко, А.И. Гидротехнические сооружения с основами гидрологии и гидравлики: учеб. пособие / А.И. Русаленко. – Минск: БГТУ, 1998. Русаленка, А.І. Эколага-фітацэнатычныя асаблівасці і маніто­рынг лясных фітацэнозаў Беларусі / А.І. Русаленка Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. біял. навук. – 1991. – № 3. Русаленка, А.І. Гідратэхнічныя збудаванні: вучэб. дапаможнік / А.І. Русаленка. – Мінск: БДТУ, 2002. Русаленко, А.И. Основные типы лесных культур в Беларуси / А.И. Русаленко, А.В. Юзефович, Д.И. Филон Труды БГТУ. Сер. І, Лесное хоз-во. – 2007. – Вып. XV. Русаленко, А.И. Науки о Земле: учеб. пособие / А.И. Русаленко. – Минск: БГТУ, 2007.


Scientific interests: Ecology of forest plants cenoses; productivity and structure of fo­rest phytocenoses depending on ecological factors; change of forest phytocenoses under anthropogenic impact; classification of forest plants cenoses; soils of forest phytocenoses; forest regeneration and cultivation. Author of 120 papers, 5 books, 2 inventions.

Scientific partners: RAS Institute of Ecology of Plants and Animals, NASB Institute of Experimental Botany, Central Scientific-Research Institute of Complex Utilization of Water Resources, Belarusian State University, Belarusian National Technical University.

Teaching activities: Delivers the courses of lectures on geology, hydrogeology, hydro­logy, soil science, meteorology, climate science, landscape science, hydroengineering constructions. Supervises yearly and diploma projects, post-graduates. Has trained 2 Candidates of Sciences.

Main publications: Rusalenko, A.I. Structure and Productivity of Forest Soil during Ground Water Rising and Flooding / A.I. Rusalenko. – Minsk, 1983. Rusalenko, A.I. Annual Tree Increase and Moisture Provision / A.I. Rusalenko. – Minsk, 1986. Rusalenko, A.I. Hydroengineering Constructions and Principles of Hydrology and Hydraulics: tutorial / A.I. Rusalenko. – Minsk: BSTU, 1998. Rusalenka, A.I. Ecologo-phytocenotic Peculiarities and Monitoring of Forest Phytocenoses in Belarus / A.I. Rusalenka News (Vesti) of National Academy of Sciences of Belarus. Series of Biological Sciences. – 1991. – No. 3. Rusalenka, A.I. Hydroengineering Constructions: tutorial / A.I. Rusalenka. – Minsk: BSTU, 2002. Rusalenko, A.I. Main Kinds of Sylvulae in Belarus / A.I. Rusalenko, A.V. Yuzefovich, D.I. Filon Proceedings of BSTU. Series І, Forestry. – 2007. – Iss. XV. Rusalenko, A.I. Earth Sciences: tutorial / A.I. Rusalenko. – Minsk: BSTU, 2007.

rusalenka_a_i.txt · Последние изменения: 2016/01/04 17:06 — pia