Инструменты пользователя

Инструменты сайта


kuzmich_v_a

Кузьміч Вольга Аляксандраўна

Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР, выдатнік адукацыі. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1967 г. З 1992 па 1996 г. – старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па адукацыі і выхаванні. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1996 г., загадчык кафедры беларускай мовы.

Volga A. KUZMICH

Honorable Worker of Education of the BSSR, Outstanding Worker of Education of the Republic of Bela­rus. Graduated from Belarusian State University in 1967. From 1992 till 1996 – Head of Minsk City Council of Education and Pedagogical Work. Has been working at BSTU since 1996. Head of Department of Belarusian Language.


Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка выкладання беларускай мовы, практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы; распрацоўка новых падыходаў да выхавання студэнцкай моладзі. Аўтар 33 друкаваных прац, сярод якіх 2 вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі, 1 вучэбна-метадычны дапаможнік з грыфам вучэбна-метадычнага аб’яднання БДТУ.

Навуковыя партнёры: Беларускі дзяржаўны універсітэт (філалагічны факультэт), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (кафедра беларускай мовы і літаратуры), Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Жаночы інстытут “ЭНВІЛА”.

Педагагічная дзейнасць: падрыхтавала вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах “Сучасная беларуская мова”, “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”. Плённа працуе над развіццём творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, актыўна ўкараняе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў адукацыйны працэс. Кіруе студэнцкай навукай. Па выніках рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў атрымана 46 узнагарод. Сярод студэнтаў і аспірантаў, якія атрымалі ўзнагароды, 7 з’яўляюцца лаўрэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 1 – лаўрэатам СНД, 5 – лаўрэатамі прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Асноўныя публікацыі: (з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь): Кузьміч, В.А. Практычная і функцыянальная стылістыка белару­скай мовы: вучэб. дапаможнік / В.А. Кузьміч, В.В. Шахаб. – Мінск: БДТУ, 2008. Кузьміч, В.А. Практычная і функцыянальная сты­лі­стыка белару­скай мовы. Практыкум / В.А. Кузьміч, В.В. Шахаб. – Мінск: БДТУ, 2004. Кузьміч, В.А. Сучасная беларуская мова. Практыкум / В.А. Кузь­міч, Р.В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2010. Падрыхтаваны шэраг публікацый па пытаннях выхавання студэнцкай моладзі (Навуковы часопіс “Труды БГТУ”, 2005–2010).


Scientific interests: Theory and methods of teaching Belarusian, practical and functional stylistics of Belarusian; development of new approaches to educational work. The author of 33 publications including 2 tutorials (with a note of Ministry of Education), 1 manual (with a note of BSTU Educational Association).

Scientific partners: Belarusian State University, Minsk State Linguistic University, Belarusian State Pedagogical University, National Institute of Education of Ministry of Education of the Republic of Belarus, Women Institute “ENVILA”.

Teaching activities: Has developed educational-methodical complexes on modern Belarusian, on practical and functional stylistics of Belarusian; works at developing creative potential of students; manages students’ scientific work. 46 students have been awarded Republican and International prizes, 7 of them were laureates of special fund of President, 1 – laureate of CIS, 5 – prize-winners of Minsk City Council.

Main publications: (with a note of Ministry of Education): Kuzmich, V.A. Practical and Functional Stylistics of the Belarusian Language: manual / V.A. Kuzmich, V.V. Shakhab. – Minsk: BSTU, 2008. Kuzmich, V.A. Practical and Functional Stylistics of the Belarusian Language. Practical tutorial / V.A. Kuzmich, V.V. Shakhab. – Minsk: BSTU, 2004. Kuzmich, V.A. Modern Belarusian Language. Practical tutorial / V.A. Kuzmich, R.V. Miksyuk. – Minsk: BSTU, 2010. A number of articles on students’ upbringing have been published during 2005-2010 in the Proceedings of BSTU.

kuzmich_v_a.txt · Последние изменения: 2016/01/04 17:21 — pia