КУНТЫШ Уладзімір Барысавіч
Доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай энергетычнай акадэміі, акадэмік Міжнароднай акадэміі холаду, член спецыялізаваных саветаў пры БДТУ і Інстытуце цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі па абароне дысертацый. У 1963 г. скончыў цеплаэнергетычны факультэт Ленінградскага тэхналагічнага інстытута цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце працуе з 2001 г., прафесар кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі.
Uladzimir B. Kuntysh
Doctor of Technical Sciences, Professor. Corresponding Member of International Academy of Power Engineering, Academician of International Academy of Cooling Engineering. Member of Specialized Cand. Sc. / D. Sc. Certification Council of BSTU and NASB Institute of Heat-Mass Exchange. Graduated from Leningrad Technological Institute of Cellulose and Paper Industry (Faculty of Heat Power Engineering) in 1963. Has been working at BSTU since 2001. Professor of Department of Energy Saving, Hydraulics and Heat Engineering.
Навуковыя інтарэсы: інтэнсіфікацыя канвектыўнага цеплаабмену пры знешнім абцяканні паветрам арабрыненых трубчастых паверхняў, свабоднаканвектыўны цеплаабмен пучкоў з арабрыненых труб у неабмежаваным аб’ёме паветра, навуковыя асновы разліку высокаэфектыўных апаратаў паветранага ахаладжэння. Аўтар 355 навуковых публікацый, 11 вучэбных і метадычных дапаможнікаў, 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Навуковыя партнёры: Навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут хімічнага машынабудавання (г. Санкт-Пецярбург), Валгаградскі навукова-даследчы і праектны інстытут тэхналогіі хімічнага і нафтавага апаратабудавання (г. Валгаград), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механічнай апрацоўкі драўніны (г. Архангельск), ААТ “БАРхіммаш” (г. Барысаглебск), ЗАТ “Кастрычніцкхіммаш” (Рэспубліка Башкартастан).
Педагагічная дзейнасць: чытае курсы лекцый “Энергазберажэнне ў лясным комплексе”, “Цеплатэхніка”, “Вытворчасць, транспарт і выкарыстанне цеплавой энергіі”. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук і 2 магістраў навук.
Асноўныя публікацыі: Кунтыш, В.Б. Газожидкостные теплообменники. Расчет и основы проектирования / В.Б. Кунтыш. – Архангельск: АЛТИ, 1973. Справочник по сушке древесины / Е.С. Богданов [и др.]. – М.: Лесная пром-сть, 1990. (Один из авт.). Кунтыш, В.Б. Тепловой и аэродинамический расчеты оребренных теплообменников воздушного охлаждения / В.Б. Кунтыш, Н.М. Кузнецов. – СПб.: Энергоатомиздат, 1992. Основы расчета и проектирования теплообменников воздушного охлаждения: cправочник / А.Н. Бессонный [и др.]; под общ. ред. В.Б. Кунтыша. – СПб.: Недра, 1996. Примеры расчетов нестандартизованных эффективных теплообменников / В.Б. Кунтыш [и др.]. – СПб.: Недра, 2000. Цеплавыя разлікі энергазберагальнага абсталявання сушыльных установак ляснога комплексу: вучэб.-метад. дапаможнік / склад. У.Б. Кунтыш, А.В. Пятровіч. – Мінск: БДТУ, 2007.
Scientific interests: Intensification of convection heat exchange under external air flow around finned tube surfaces, free convection heat exchange of finned tube bank in unbounded air environment, scientific principles of design of high-effective air cooling apparatus. Author of 355 papers, 11 tutorials and manuals, 40 invention certificates and patents.
Scientific partners: Research and Design Institute of Chemical Engineering (St. Petersburg), Volgograd Research and Design Institute of Chemical and Oil Machinery technology, Central Research Institute of Wood Machining (Arkhangelsk), open JSC “Barhimmash” (Borisoglebsk), сlose JSC “Oktyabrskhimmash” (Bashkortostan).
Teaching activities: Delivers the courses of lectures: “Energy Saving in Forestry Complex”, “Heat Engineering”, “Generation, Transmission and Consumption of Heat Energy”. Has trained 5 Candidates of Sciences and 2 Masters.
Main publications: Kuntysh, V.B. Gas-Liquid Heat Exchangers. Calculation and Principles of Design / V.B. Kuntysh. – Arkhangelsk: Forestry Engineering Institute, 1973. Reference Book on Wood Drying / E.S. Bogdanov [et al.]. – M.: Forest Industry, 1990. (A co-author). Kuntysh, V.B. Thermal and Aerodynamic Design of Finned Heat Exchangers for Air Cooling / V.B. Kuntysh, N.M. Kuznetsov. – St. Petersburg: Energoatomizdat Publ., 1992. Principles of Calculation and Design of Heat Exchangers for Air Cooling: Reference Book / A.N. Bessonny [et al.]; by ed. V.B. Kuntysh. – St. Petersburg: Nedra Publ., 1996. Examples of Design of Non-Standard Effective Heat Exchangers / V.B. Kuntysh [et al.]. – St. Petersburg: Nedra Publ., 2000. Thermal Design of Energy-Saving Equipment of Drying Units in Forestry Complex: manual / by V.B. Kuntysh, O.V. Petrovich. – Minsk: BSTU, 2007.