Инструменты пользователя

Инструменты сайта


baranousky_s_i

БАРАНОЎСКІ Станіслаў Іванавіч

Доктар эканамічных навук, прафесар. У 1980 г. скончыў з адзнакай Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці. З 1999 г. загадчык кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. З’яўляецца членам савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры БДУ па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай”, намеснікам старшыні савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДТУ па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай”, членам саветаў БДТУ і інжынерна-эканамічнага факультэта.

Stanislau I. Baranousky

Doctor of Economic Sciences, Professor. Graduated from Moscow Technological Institute of Meat and Dairy Industry (with honors) in 1980. Head of Department of Economic Theory and Marketing (BSTU) since 1999. Member of Cand. Sc. Certification Council of Belarusian State University (speciality “Econo­mics and Management in National Economy”). Deputy Chairman of D. Sc. Certification Council of BSTU (speciality “Economics and Management in National Economy”). Member of Council of BSTU. Member of Council of Economic Engineering Faculty.


Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы развіцця эфектыўных лагістычных сістэм у галінах хіміка-ляснога комплексу, эканамічныя праблемы структурных пераўтварэнняў у прамысловасці ў пераходны перыяд; фарміраванне і развіццё карпаратыўных структур у лесапрамысловым комплексе; удасканаленне маркетынгавай дзейнасці і павышэнне эфектыўнасці функцыянавання прад­прыемстваў. Аўтар звыш 269 друкаваных прац, 8 вучэбных дапаможнікаў, 2 падручнікаў, 3 манаграфій.

Навуковыя партнёры: Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Інстытут эканомікі НАН Беларусі, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт.

Педагагічная дзейнасць: чытае асноўныя курсы па дысцыплінах “Мікраэканоміка”, “Эканамічная тэорыя”, “Міжнародны маркетынг”. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў навук, кіруе 2 аспірантамі.

Асноўныя публікацыі: Экономика предприятий и отраслей АПК: учебник / П.В. Лещиловский [и др.]. – Минск: БГЭУ, 2007. (Один из авт.). Барановский, С.И. Микроэкономика: учеб. пособие / С.И. Барановский. – Минск: БГТУ, 2004. Барановский, С.И. Проблемы развития перерабатывающей про­мышленности АПК и пути их решения: монография / С.И. Ба­­рановский. – Минск: БелНИИЭИ АПК, 1998. Барановский, С.И. Экономические проблемы развития деревообрабатывающей промышленности: монография / С.И. Барановский. – Минск: БГТУ, 2002. Экономическая теория: учеб. пособие / под ред. С.И. Барановского, В.А. Кулаженко. – Минск: БГТУ, 2002.


Scientific interests: Theoretical principles of development of effective logistics systems in chemical and forestry complex branches, economic problems of structural transformations in industry in transition period; formation and development of corporative structures in forest industry complex; improvement of marketing and increase of effectiveness of enterprises business. The author of more than 269 publications, 8 tutorials, 2 textbooks, 3 monographs.

Scientific partners: Belarusian State University, Belarusian State Economic University, Belarusian National Technical University, Institute of Economics of National Academy of Sciences of Belarus, Scientific-Research Economic Institute of Ministry of Economy of the Republic of Belarus, Gomel State University.

Teaching activities: Delivers the courses of lectures: “Microeconomics”, “Economic Theory”, “International Marketing”. Has trained 4 Candidates of Sciences. Supervises the work of 2 post-graduates.

Main publications: Economics of Enterprises and Branches of Agrarian-Industrial Complex: textbook / P.V. Leshchilovsky [et al.]. – Minsk: Belarusian State Economic University, 2007. (A co-author). Baranovsky, S.I. Microeconomics: tutorial / S.I. Baranovsky. – Minsk: BSTU, 2004. Baranovsky, S.I. Problems of Development of Processing Industry in Agrarian-Industrial Complex and Means of Their Solving: monograph / S.I. Baranovsky. – Minsk: Belarusian Scientific-Research Institute of Economics of Agrarian-Industrial Complex (BelNIIEI APK), 1998. Baranovsky, S.I. Economic Problems of Development of Woodworking Industry: monograph / S.I. Baranovsky. – Minsk: BSTU, 2002. Economic Theory: tutorial / ed. by S.I. Baranovsky, V.A. Kulazhenko. – Minsk: BSTU, 2002.

baranousky_s_i.txt · Последние изменения: 2016/01/04 17:24 — pia