Инструменты пользователя

Инструменты сайта


швед_геннадий_филаретович

Швед Генадзь Філарэтавіч

старшы выкладчык кафедры

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1991). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 179 г. Мінска (1991 – 1994). З 1 снежня 1994 г. працуе ў БДТУ на кафедры беларускай мовы. Выкладае курс “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Мае навукова-метадычныя публікацыі ў выданні “Труды БГТУ”.

Сфера навуковых інтарэсаў:

арфаграфія, анамастыка, сінтаксіс.

У сааўтарстве выдаў дапаможнік для студэнтаў, магістрантаў і суіскальнікаў тэхнічных спецыяльнасцяў “Асаблівасці навуковага стылю беларускай мовы ў кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу”.

З’яўляецца кіраўніком студэнцкага гуртка “Крыніца”. Мэта дзейнасці гуртка: экалагічнае выхаванне і фарміраванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, заснаванай на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, фарміраванне гарманічнай асобы з шырокім культурным кругаглядам. Падрыхтаваны праекты “Культурна-гістарычны патэнцыял турысцка-экскурсійных цэнтраў Беларусі”, “Музейныя заняткі як адна з форм навучання і выхавання”. Напісаны артыкулы “Роля твораў мастацкай літаратуры ў экалагічным выхаванні”, “Экалагічнае выхаванне праз навучанне беларускай мовы”.

Асноўныя публікацыі:

- Кузьміч, В. А. Асаблівасці навуковага стылю беларускай мовы ў кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу / В. А. Кузьміч В.А., Г. Ф. Швед. – Мінск: БДТУ, 2013.

швед_геннадий_филаретович.txt · Последние изменения: 2016/01/29 13:36 — Ирина