Инструменты пользователя

Инструменты сайта


цыганкоў_васіль_георгіевіч

ЦЫГАНКОЎ Васіль Георгіевіч - дацэнт кафедры турызму і прыродакарыстання.

E-mail: vgz@tut.by

Нарадзіўся 16.06.1953 г. у г Мінску. Беларус. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976), кандыдат медыцынскіх навук па спецыяльнасці 14.00.16 - паталагічная фізіялогія (1983), дацэнт па спецыяльнасці «Медыцынская біялогія» (1987). На працягу 15 гадоў працаваў навуковым супрацоўнікам, а затым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.

Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структурна-метабалічныя асаблівасці лейкознатрансфарміраваных лімфоідных клетак і магчымасць іх мадыфікацыі». З 1997 па 2013 г.г. узначальваў аддзел гігіены харчавання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены.

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005).

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Нутрыгеноміка,
  • Малекулярная біялогія.

Аўтар больш за 160 навуковых прац, у т. л. 1 манаграфіі. Пад кіраўніцтвам Цыганкова В.Г. абаронены 2 кандыдацкіх дысертацыі, а таксама выконваецца кандыдацкая дысертацыя.

цыганкоў_васіль_георгіевіч.txt · Последние изменения: 2015/02/13 11:03 — ТиП