Инструменты пользователя

Инструменты сайта


федорцова_тамара_николаевна

Федарцова Тамара Мікалаеўна

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі.

Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1974 г. Працавала карэспандэнтам Мінскай абласной газеты “Мінская праўда”. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1979 г.

Навуковыя інтарэсы

праблемы распрацоўкі пытанняў гісторыі і тэорыі беларускай і сусветнай літаратуры. Аўтар каля 50 навуковых прац.

Педагагічная дзейнасць

распрацавала лекцыйныя курсы па «Гісторыі беларускай літаратуры» і «Гісторыі сусветнай літаратуры».

Выкладала наступныя дысцыпліны: “Сучасная беларуская мова”, “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”, ”Рэдактарская падрыхтоўка выданняў для дзяцей”. Кіравала магістерскіміі і дыпломнымі працамі. Выдала метадычныя дапаможнікі па дысцыплінах «Гісторыі сусветнай літаратуры» і «Гісторыя беларускай літаратуры».

Асноўныя публікацыі

  1. Федарцова, Т. М. Асаблівасці літаратуры ХІХ стагоддзя / Т. М. Федарцова. – Мінск: БДТУ, 1999. — 35 с.
  2. Федарцова, Т. М. З гісторыі цвёрдых жанравых формаў / Т. М. Федарцова / Роднае слова. – 2000. – № 12.
  3. Федарцова, Т. М. Станаўленне трыялета ў беларускай літаратуры / Т. М. Федарцова / Роднае слова. – 2001. – № 3.
  4. Федарцова Т. М. Трыялет у сучаснай беларускай літаратуры / Т. М. Федарцова / Роднае слова. – 2001. – № 4.
  5. Федарцова Т. М. Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя: матэрыялы міжнар. кангрэса, Мінск, 20–21 кастр., 1998: у 2 кн. – Мінск: МДПУ, 1998. – Кн. І.
  6. Федарцова, Т. М. Асваенне беларускай версіфікацыяй светавых цвёрдых жанравых формаў / Мастацкі вобраз: генезіс, эвалюцыя, сучасны стан. Зборнік артыкулаў міжнар. навук. канфер., Брэст 28 –30 верасня 2000 г. / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. – Брэст, 2001.
  7. Федарцова, Т. М. Замежная літаратура. Антычны перыяд / Т. М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2005.
  8. Федарцова, Т. М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэдневечча, Адраджэнне / Т. М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2006.
  9. Федарцова, Т. М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т. М Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.
  10. Федарцова, Т. М. Сусветная і беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Рамантызм / Т. М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2009.
федорцова_тамара_николаевна.txt · Последние изменения: 2014/06/18 11:27 — Ирина