Инструменты пользователя

Инструменты сайта


русак_ольга_владимировна

Это старая версия документа.


Русак Вольга Уладзіміраўна

кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.

У 2003 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры), атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, польская мова”. У 2008 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка. У 2009 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, прафесара Н. В. Гаўрош абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова”.

На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2008 г.

Навуковыя інтарэсы:

функцыянаванне вобразных сродкаў у мове мастацкай літаратуры, мастацкі пераклад, стылістыка беларускай мовы, тэкст і яго рэдагаванне, краязнаўства і краіназнаўства Беларусі. Аўтар 35 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 3 вучэбных дапаможнікаў. Рэцэнзент некалькіх вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, выдадзеных з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Распрацавала шэраг базавых і рабочых праграм па выкладаемых дысцыплінах.

Навуковыя партнёры:

кафедра беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка,кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, вышэйшая школа турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівесітэта. Педагагічная дзейнасць: забяспечвае выкладанне курсаў “Сучасная беларуская мова”, “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Руская мова як замежная”; у перыяд з 2009 г. па 2012 г. выкладала курс “Краіназнаўства і краязнаўства” студэнтам спецыяльнасці “Турызм і прыродакарыстанне”. Кіравала дыпломнымі праектамі і навукова-даследчымі працамі студэнтаў. З’яўлялася навуковым кіраўніком студэнтаў, узнагароджаных за даследчыя і творчыя працы дыпломамі рознай ступені і прэміямі. З’яўлялася куратарам групы.

Асноўныя публікацыі:

Навуковыя выданні:

  1. Русак, В. У. Экспрэсіўны сінтаксіс / В. У. Русак / Кароткая граматыка беларускай мовы: даведачнае выданне: у 2 ч. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – Ч. 2: Сінтаксіс. – С. 204 – 232.
  2. Русак, В. У. Грыбы / В. У. Русак / Матэрыялы Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа. Раслінны свет. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2009. – С. 176–197, 271–280.

Вучэбныя дапаможнікі:

  1. Русак, В. У. Краіназнаўства і краязнаўства: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне» / В. У. Русак. Мінск : БДТУ, 2011. – 228 с.
  2. Русак, В. У. Сучасная беларуская мова : дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» (электроннае выданне) / В. У. Русак. – Мінск : БДТУ, 2012. – 221 с.
  3. Русак, В. У. Сучасная беларуская мова : тэорыя і практыкум: дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / В. У. Русак. – Мінск : БДТУ, 2014. – 265 с.

Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях:

  • Русак, В. У. Парцэляцыя як поліфункцыянальны спосаб стылістычнага сінтаксісу ў творах Янкі Сіпакова / В. У. Русак / Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2008. – № 1. – С. 117–122.
  • Русак, В. У. Сказ-абзац у сістэме сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу Янкі Сіпакова / В. У. Русак / Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2007. – № 3. – С. 24–29.
  • Русак, В. У. Структура і стылістычнае выкарыстанне сінтаксічна паралельных канструкцый у творах Я. Сіпакова / В. У. Русак / Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А. А. Лукашанец, В. М. Нікалаева (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2006. – Вып. 58. – С. 127–134.
  • Русак, В. У. Устаўныя канструкцыі ў мастацкім тэксце Янкі Сіпакова / В. У. Русак / Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А. А. Лукашанец, В. М. Нікалаева (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. – Вып. 59. – С. 106–115.
  • Русак, В. У. Назоўны тэмы як экспрэсіўны сінтаксічны сродак у сучаснай беларускай літаратурнай мове / В. У. Русак / зб. навук. прац / Труды БГТУ. Сер. V: Политология, философия, история, филология. – Минск, 2009. – Вып. XVII. – С. 217–220.
  • Русак, В. У. Экспрэсіўнае функцыянаванне складаных сказаў у прозе Янкі Сіпакова / В. У. Русак / Беларуская лінгвістыка / рэдкал.: А. А. Лукашанец, В. М. Нікалаева (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – Вып. 65. – С. 45 – 53.
  • Русак, В. У. Стылістычная роля перыяду ў мове мастацкага твора (на матэрыяле прозы Янкі Сіпакова) / В.У. Русак / Труды БГТУ. Сер. V, История, филосифия, филология. – 2010. – Вып. XVIIІ.– С. 192–194.
  • Русак, В. У. Мова мастацкай літаратуры як аб’ект лінгвістычных даследаванняў (з гісторыі пытання) / В. У. Русак / Труды БГТУ. Сер. V, История, философия, филология. – 2011. – Вып. XIV. – С. 157–159.
  • Русак, В. У. Роля сінтаксічных прыёмаў экспрэсівізацыі маўлення у “Казках жыцця” Якуба Коласа / В. У. Русак / Труды БГТУ. – 2012. – № 5: История, философия, филология. – С. 147–149.
  • Русак, В. У. Методыка арганізацыі самастойнай работы студэнтаў на занятках па дысцыпліне “Краіназнаўства і краязнаўства” / В. У. Русак / Труды БГТУ. – 2012. – № 8: Учебно-методическая работа. – С. 181–183.
русак_ольга_владимировна.1402913827.txt.gz · Последние изменения: 2014/06/16 13:17 — Ирина