кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай філалогіі. У 2003 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры), атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, польская мова”. У 2008 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка. У 2009 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, прафесара Н. В. Гаўрош абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова”. У 2019 г. прысвоена вучонае званне «дацэнт». На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2008 г.
функцыянаванне вобразных сродкаў у мове мастацкай літаратуры, мастацкі пераклад, стылістыка беларускай мовы, тэкст і яго рэдагаванне, краязнаўства і краіназнаўства Беларусі. Аўтар больш 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку 5 вучэбных дапаможнікаў. Рэцэнзент некалькіх вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, выдадзеных з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Распрацавала шэраг базавых і рабочых праграм па выкладаемых дысцыплінах.
кафедра беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка,кафедра сучаснай беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, кафедра рускай мовы і культуры маўлення Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, аддзел сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшая школа турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівесітэта. Педагагічная дзейнасць: забяспечвае выкладанне курсаў “Сучасная беларуская мова”, “практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”, “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Руская мова як замежная”; у перыяд з 2009 г. па 2012 г. выкладала курс “Краіназнаўства і краязнаўства” студэнтам спецыяльнасці “Турызм і прыродакарыстанне”. Кіравала дыпломнымі праектамі і навукова-даследчымі працамі студэнтаў. З’яўлялася навуковым кіраўніком студэнтаў, узнагароджаных за даследчыя і творчыя працы дыпломамі рознай ступені і прэміямі. З’яўлялася куратарам групы.
Навуковыя выданні:
1. Русак, В. У. Экспрэсіўны сінтаксіс / В. У. Русак / Кароткая граматыка беларускай мовы: даведачнае выданне: у 2 ч. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – Ч. 2: Сінтаксіс. – С. 204 – 232. 2. Русак, В. У. Грыбы / В. У. Русак / Матэрыялы Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа. Раслінны свет. / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск: Права і эканоміка, 2009. – С. 176–197, 271–280.
Вучэбныя дапаможнікі:
1. Русак, В. У. Краіназнаўства і краязнаўства: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-89 02 02 «Турызм і прыродакарыстанне» / В. У. Русак. Мінск : БДТУ, 2011. – 228 с. 2. Русак, В. У. Сучасная беларуская мова : дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» (электроннае выданне) / В. У. Русак. – Мінск : БДТУ, 2012. – 221 с. 3. Русак, В. У. Сучасная беларуская мова : тэорыя і практыкум: дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / В. У. Русак. – Мінск : БДТУ, 2014. – 265 с. 4. Русак, В. У. Беларуская мова (прафесійная лексіка): кароткі тэарэтычны курс і практычныя заданні: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па хіміка-тэхналагічных спецыяльнасцях / В. У. Русак. – Мінск: БДТУ, 2017. – 196 с. 5. Русак, В. У. Беларуская мова (прафесiйная лексiка). Лясная гаспадарка i садова-паркавае будаўніцтва: вучэбны дапаможнік для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях напрамку адукацыi "Лясная гаспадарка i садова-паркавае будаўніцтва" / В. У. Русак. – Мінск: РІПА, 2019. – 238 с.
Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях: