Инструменты пользователя

Инструменты сайта


озем_генадзь_зянонавіч

ОЗЕМ Генадзь Зянонавіч - дацэнт кафедры турызму і прыродакарыстання.

koordinatorium@mail.ru

Озем Генадзь Зянонавіч нарадзіўся ў г.п. Воранава Гродзенскай вобласці. У 1994 г. скончыў Воранаўскага сярэднюю школу. З 1994 па 1999 г. навучаўся на геаграфічным факультэце БДУ, з 1999 па 2002 г. у аспірантуры БДУ. Кандыдацкую дысертацыю «Тэрытарыяльная структура рэлігійнай сферы і канфесійнае раянаванне Беларусі» абараніў 12 мая 2010 г. З верасня 2011 працуе на пасадзе дацэнта кафедры. З 1 верасня 2014 прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці геаграфічнага факультэта БДУ.

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Пытанні тэорыі і метадалогіі прасторавай арганізацыі жыцця насельніцтва,
  • Інтэграцыйныя працэсы ў СНД,
  • Геаграфія знешняга гандлю,
  • Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця трансгранічных рэгіёнаў і рэгіёнаў праблемнага развіцця,
  • Тэрытарыяльна-структурны аналіз рэлігійнай сферы,
  • Методыка выкладання эканамічнай геаграфіі.

Озем Г.З. з'яўляецца аўтарам і сааўтарам больш за 30 навуковых прац, у т. л. сааўтар 1 манаграфіі.

озем_генадзь_зянонавіч.txt · Последние изменения: 2015/02/06 15:32 — ТиП