Инструменты пользователя

Инструменты сайта


міжнародны_турызм

МІЖНАРОДНЫ ТУРЫЗМ

«Міжнародны турызм» з'яўляецца базавай дысцыплінай пры падрыхтоўцы спецыялістаў па турызме і прыродакарыстанню.

Асноўная мэта выкладання дысцыпліны - прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Турызм і прыродакарыстанне», а таксама вывучэнне канцэпцыі міжнароднага турызму, уключаючы ўяўленні аб тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі турыстычнага попыту і прапановы; геаграфічнай структуры і інтэнсіўнасці турыстычных патокаў; рэгіянальнай структуры і дынаміцы развіцця міжнароднага турызму; вытворча-тэхналагічнай спецыялізацыі турыстычных цэнтраў.

Задачай дысцыпліны з'яўляецца вывучэнне асноўных паняццяў, ацэнка сучаснага стану развіцця турызму ў рэгіёнах і прагноз іх далейшага рэкрэацыйнага асваення.

У выніку засваення зместу вучэбнай дысцыпліны спецыялісты ў галіне турызму і прыродакарыстання

даведаюцца аб:

  • перадумовах і прычынах станаўлення арганізаванага турызму;
  • класіфікацыі міжнароднага турызму;
  • аб адрознівані відаў, тыпаў і форм міжнароднага турызму;
  • тыпах дзяржаў і форм праўлення;
  • рэсурсах і інфраструктуры турыстычнага рынку;
  • дынаміцы развіцця міжнароднага турызму па рэгіёнах свету;
  • турысцка-рэкрэацыйным патэнцыяле краін і асноўных турыстычных цэнтраў;
  • ўзроўні развіцця асноўных напрамкаў турызму.

Навучацца:

  • працаваць з геаграфічнымі картамі;
  • аналізаваць ўплыў розных фактараў на развіццё краін і рэгіёнаў;
  • фармаваць напрамкі інтэграцыі турыстычнага комплексу Рэспублікі Беларусь у міжнародную прастору;
  • выкарыстоўваць асноўныя палажэнні дысцыпліны пры тлумачэнні прычынна-следчых сувязяў паміж прыроднымі і сацыяльна-эканамічнымі з'явамі;
  • ацэньваць ролю прыродна-рэкрэацыйных фактараў, культурна-гістарычных і інфраструктурных рэсурсаў у тэрытарыяльнай арганізацыі турызму;
  • праводзіць эканоміка-геаграфічны аналіз асноўных турыстычных рэгіёнаў свету;
  • аналізаваць прычыны і перадумовы ўзнікнення розных відаў турызму;
  • самастойна выкарыстоўваць палажэнні дысцыпліны ў практычнай рабоце;
  • з улікам міжнароднай практыкі фармаваць турыстычны прадукт (канцэпцыю) для спецыяльных відаў турызму;
  • складаць і заключаць дагавор страхавання адказнасці тураператара.

Авалодаюць метадамі:

  • ацэнкі турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў;
  • аналізу ўплыву розных фактараў на развіццё турызму.
міжнародны_турызм.txt · Последние изменения: 2015/02/10 14:35 — ТиП