Инструменты пользователя

Инструменты сайта


лавінскі_хрыстафор_хрыстафоравіч

ЛАВІНСКІ Хрыстафор Хрыстафоравіч - прафесар кафедры турызму і прыродакарыстання

Нарадзіўся 03.05.1940.г. у г. Нясвіж, Мінскай вобласці. Беларус. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964 г.), доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці 14.00.20 - таксікалогія (1995), прафесар па спецыяльнасці «Гігіена і эпідэміялогія» (1997 г.), акадэмік Міжнароднай акадэміі энергаінфармацыйных навук (2004 г. ). Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1983 г.) і знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2000 г.).

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Нутрыцыялогія,
  • Спартыўная медыцына.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій.

Пад кіраўніцтвам Лавінскага Х.Х. абаронены 7 кандыдацкіх дысертацый, а таксама выконваюцца доктарская і кандыдацкая дысертацыі.

лавінскі_хрыстафор_хрыстафоравіч.txt · Последние изменения: 2015/02/06 13:58 — ТиП