Инструменты пользователя

Инструменты сайта


капліч_валерый_міхайлавіч

Капліч Валерый Міхайлавіч - прафесар кафедры турызму і прыродакарыстання

Нарадзіўся 1961.08.28 г. у п. Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Скончыў з вышэйшай адзнакай Віцебскі ветэрынарны інстытут (1983 г.), доктар біялагічных навук па спецыяльнасці 03.00.19 - паразіталогія, гельмінталогія (2000 г.), прафесар па спецыяльнасці «Біялогія» (2003 г.).

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Сістэматыка і экалогія насякомых,
  • Лесаахова,
  • Паразіталогія.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 21 кнігі: манаграфіі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі РБ, даведнікі і слоўнікі.

Распрацаваў і ўкараніў у практыку 37 навукова-практычных распрацовак: рэкамендацый, інструкцый і настаўленняў па рэгуляцыі колькасці паразітаў. Атрымаў 3 патэнта на вынаходніцтвы.

Пад кіраўніцтвам Капліча В.М. абаронены 2 доктарскія і 2 кандыдацкія дысертацыі.

капліч_валерый_міхайлавіч.txt · Последние изменения: 2016/04/14 10:59 — ТиП