Инструменты пользователя

Инструменты сайта


жуковская_таресса_владимировна

Жукоўская Тарэса Уладзіміраўна

выкладчык кафедры беларускай філалогіі, сакратар кафедры.

Скончыла ў 1977 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры. Працуе ў БДТУ на кафедры беларускай мовы з 1996 года. Выкладае беларускую і рускую мову як замежную. Цікавіцца пытаннямі методыкі выкладання беларускай і рускай мовы як замежнай у тэхнічных ВНУ, анамастыкі, выкарыстання інавацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе, асобаснага падыходу пры выкладанні прадметаў. Падтрымлівае навуковыя партнёрскія адносіны з Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам, Беларускім дзяржаўным эканамічным ўніверсітэтам. З’яўляецца аўтарам звыш 25 навуковых прац, у тым ліку 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Асноўныя публікацыі:

  1. Миксюк Р. В., Козлякова Т. А., Жуковская Т. В. Письмо. Аудирование. Чтение. Учебно-методическое пособие для иностранных студентов подготовительного отделения высших учебных заведений. Минск. БГТУ, 2010;
  2. Жукоўская Т.У., Савіцкая Н.Я. Беларуская мова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для слухачоў завочных падрыхтоўчых курсаў БДТУ, г. Мінск, 2007, 66 ст.;
  3. Кузьміч В. А., Жукоўская Т.У. Планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў ВНУ. Метадычныя рэкамендацыі для куратараў і выкладчыкаў. Метадычныя ўказанні БДТУ, г. Мінск, 2010, 52 ст.

З’яўляецца кіраўніком студэнцкага гуртка “Мая Радзіма Беларусь”. Мэта дзейнасці гуртка заключаецца ў фарміраванні пачуцця патрыятызму, светапоглядаў, якія адлюстроўваюць ідэалы беларускага грамадства, маральнага аблічча моладзі на аснове сістэмы нацыянальных каштоўнасцей; стымуляванне даследчыцкай дзейнасці студэнтаў, выяўленне таленавітай моладзі, прыцягненне да ўдзелу ва універсітэцкіх і рэспубліканскіх конкурсах навуковых і творчых прац, а таксама ў выставах розных узроўняў.

На працягу апошніх гадоў прымала ўдзел у распрацоўцы кафедральнай разгорнутай праграмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы сярод студэнтаў.

Прымала ўдзел у рэспубліканскіх выставах па выхаваўчай працы са студэнтамі: на VІІІ Рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Ідэалагічнае суправаджэнне і маніторынг выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі” (2005 г.) было прадстаўлена 96 студэнцкіх прац; на ІХ Рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Развіццё фізічнай культуры і спорту, фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў і студэнтаў” (2006 г.) было прадстаўлена 84 студэнцкія працы; на Х Рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і навучэнскай моладзі” (2007 г.) было прадстаўлена 49 студэнцкіх прац; на ХІ Рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Маральна-прававое і сямейнае выхаванне,прафілактыка проціпраўных паводзін дзяцей і навучэнскай моладзі” (2008 г.) было прадстаўлена 85 студэнцкіх прац; на ХІІ Рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Сацыяльна педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне станаўлення асобы навучэнцаў і іх прафесійнага самавызначэння” (2009г.) было прадстаўлена 25 студэнцкіх прац. На Рэспубліканскі конкурс-агляд на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вышэйшай навучальнай установе быў прадстаўлены праект ”Сям’і маёй пачатак”, за які была ўзнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ІІ ступені і спецыяльным прызам рэдакцыі часопіса “Роднае слова”. За перыяд з 2010 да 2014 года членамі студэнцкага гуртка было прадстаўлена звыш 30-ці творчых і навуковых прац на рэспубліканскія выставы і конкурсы.

жуковская_таресса_владимировна.txt · Последние изменения: 2014/06/16 13:21 — Ирина