Это старая версия документа.
ГІГІЕНА
«Гігіена» з'яўляецца адной з важных прыкладных дысцыплін, неабходных для падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці "Турызм і прыродакарыстанне» па пытаннях турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, выкарыстанні спрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і правілаў здаровага ладу жыцця ў мэтах захавання, ўмацавання і аднаўлення здароўя.
Вучэбная праграма прадугледжвае выкарыстанне гігіенічных ведаў для фарміравання навукова-абгрунтаванага падыходу да выкарыстання прыродных рэкрэацыйных рэсурсаў у арганізацыі турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, стварэнню перадумоў для развіцця медыцынскага турызму;
Мэта вывучэння дысцыпліны «Гігіена» - падрыхтоўка студэнтаў па тэарэтычным і практычным аспектах захавання і ўмацавання здароўя, папярэджання заўчаснага зносу і старэння арганізма, прафілактыцы хвароб, аднаўлення здароўя і працаздольнасці шляхам выкарыстання спрыяльных фактараў прыродных і сацыяльных элементаў навакольнага асяроддзя.
У выніку вывучэння дысцыпліны «Гігіена» спецыялісты ў галіне турызму і прыродакарыстання
атрымаюць ўяўленне аб:
мэтах, прадмеце, задачах і месцы гігіены ў медыцыне, яе сувязях з медыка-біялагічнымі дысцыплінамі;
сутнасці і ролі медыцынскай і сацыяльнай прафілактыкі ў вырашэнні задач па захаванню, умацаванню і аднаўленню здароўя, сістэме дзяржаўнай прэвентыўнай медыцыны і грамадскай аховы здароўя;
вывучаць:
метады даследаванняў фактараў навакольнага асяроддзя, стану здароўя і гігіенічнай ацэнкі ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
гранічна-дапушчальныя велічыні ўздзеяння на арганізм неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя;
канцэпцыю фактараў рызыкі як аснову прафілактычнай дзейнасці;
авалодаюць метадамі і навыкамі:
інструментальнай ацэнкі ўмоў размяшчэння: мікраклімату, вентыляцыі, іх уплыву на цеплаабмен;
даследавання і гігіенічнай ацэнкі атмасфернага паветра;
даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў якасці і бяспекі пітной вады, санітарнай надзейнасці насці водных крыніц, іх прыдатнасці для забеспячэння пітной вадой і выкарыстання ў рэкрэацыйных мэтах: ацэнкі вынікаў лабараторных даследаванняў якасці і бяспекі пітной вады і глебы;
даследавання і гігіенічнай ацэнкі натуральнага і штучнага асвятлення;
даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў дабраякаснасці харчовых прадуктаў, фактычнага харчавання і стану здароўя ў сувязі з характарам харчавання.