Инструменты пользователя

Инструменты сайта


гігіена

ЎВЯДЗЕННЕ Ў ТУРЫЗМ З АСНОВАМІ ГІГІЕНЫ

«Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» з'яўляецца адной з важных прыкладных дысцыплін, неабходных для падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці "Турызм і прыродакарыстанне» па пытаннях турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, выкарыстанні спрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і правілаў здаровага ладу жыцця ў мэтах захавання, ўмацавання і аднаўлення здароўя.

Вучэбная праграма прадугледжвае выкарыстанне гігіенічных ведаў для фарміравання навукова-абгрунтаванага падыходу да выкарыстання прыродных рэкрэацыйных рэсурсаў у арганізацыі турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, стварэнню перадумоў для развіцця медыцынскага турызму;

Мэта вывучэння дысцыпліны «Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» - падрыхтоўка студэнтаў па тэарэтычным і практычным аспектах захавання і ўмацавання здароўя, папярэджання заўчаснага зносу і старэння арганізма, прафілактыцы хвароб, аднаўлення здароўя і працаздольнасці шляхам выкарыстання спрыяльных фактараў прыродных і сацыяльных элементаў навакольнага асяроддзя.

У выніку вывучэння дысцыпліны «Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» спецыялісты ў галіне турызму і прыродакарыстання

атрымаюць ўяўленне аб:

мэтах, прадмеце, задачах і месцы гігіены ў медыцыне, яе сувязях з медыка-біялагічнымі дысцыплінамі; сутнасці і ролі медыцынскай і сацыяльнай прафілактыкі ў вырашэнні задач па захаванню, умацаванню і аднаўленню здароўя, сістэме дзяржаўнай прэвентыўнай медыцыны і грамадскай аховы здароўя;

вывучаць:

  • метады даследаванняў фактараў навакольнага асяроддзя, стану здароўя і гігіенічнай ацэнкі ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека;
  • гранічна-дапушчальныя велічыні ўздзеяння на арганізм неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя;
  • канцэпцыю фактараў рызыкі як аснову прафілактычнай дзейнасці;

авалодаюць метадамі і навыкамі:

  • інструментальнай ацэнкі ўмоў размяшчэння: мікраклімату, вентыляцыі, іх уплыву на цеплаабмен;
  • даследавання і гігіенічнай ацэнкі атмасфернага паветра;
  • даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў якасці і бяспекі пітной вады, санітарнай надзейнасці насці водных крыніц, іх прыдатнасці для забеспячэння пітной вадой і выкарыстання ў рэкрэацыйных мэтах: ацэнкі вынікаў лабараторных даследаванняў якасці і бяспекі пітной вады і глебы;
  • даследавання і гігіенічнай ацэнкі натуральнага і штучнага асвятлення;
  • даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў дабраякаснасці харчовых прадуктаў, фактычнага харчавання і стану здароўя ў сувязі з характарам харчавання.
гігіена.txt · Последние изменения: 2021/09/16 13:53 — ТиП