Инструменты пользователя

Инструменты сайта


marozau_a_u

Это старая версия документа.


МАРОЗАЎ Алег Усеваладавіч Кандыдат сельскагаспадарчых навук, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры лесаводства. У 1979 г. скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава. 1979–1981 гг. – ляснічы Пліскага доследнага лясгаса БелНДІЛГ. У 1984 г. скончыў аспірантуру Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава (кафедра лесаводства). З 1984 па 2008 г. працаваў у ЦБС НАН Беларусі. У 1986 г. абараніў кандыдацкую, у 2005 г. – доктарскую дысертацыі. Дэлегат Першага з’езда навукоўцаў Беларусі. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце працуе з 2008 г.

Aleg U. Marozau Candidate of Agricultural Sciences, Doctor of Biological Sciences, Professor of Silviculture Department. Graduated from Belarusian Technological Institute (Forestry Faculty) in 1979. 1979-1981 – Forest Officer of Plis Forestry Experimental Station of Belarusian Forestry Research Institute. Graduated from Post-Graduate Course at BTI (Silviculture Department). Worked at NASB from 1984 till 2008. Defended his Candidate’s thesis in 1986, his Doctoral thesis in 2005. Delegate of the First Congress of Belarusian Scientists. Has been working at BSTU since 2008.


Навуковыя інтарэсы: інтрадукцыя і селекцыя відаў сямейства Бруснічныя, іх біяпрадукцыйнае, фітацэнатычнае і радыеэкалагічнае вывучэнне, у тым ліку дзікарослых прадстаўнікоў; інвазія і натуралізацыя ў лясных біягеацэнозах інтрадукуемых ягаднікаў, фітарэкультывацыя выпрацаваных верхавых тарфянікаў з выкарыстаннем ягадных відаў, у прыватнасці буякоў вузкалістых (Vaccinium angustifolium Ait.). Аўтар больш за 100 навуковых прац, 3 вучэбных праграм, 2 ма­награфій.

Навуковыя партнёры: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Інстытут лесу НАН Беларусі, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Універсітэт прыродазнаўчых навук (Эстонія).

Педагагічная дзейнасць: чытае лекцыі па курсах “Экалогія з асновамі метэаралогіі”, “Тэхналогія і абсталяванне лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі”, “Лесаводства”,“Пабочнае лесакарыстанне”, “Лесазнаўства і балотазнаўства”. Мае метадычныя распрацоўкі па некаторых з дадзеных курсаў.

Асноўныя публікацыі: Морозов, О.В. Брусника обыкновенная (Vaccinium vitis-idaea L.) в сосновых лесах Беларуси / О.В. Морозов. – Минск: Право и экономика, 2006. Морозов, О.В. Культура брусники обыкновенной (Vaccinium vitis-idaea L.): проблемы и перспективы / О.В. Морозов. – Минск: Беларус. навука, 2008.


Scientific interests: Introduction and selection of cowberry species (including wild), their bioproductive, phytocenotic and radioecological study; invasion and naturalization of introductive berry bushes in forest biocenoses, phytorecultivation of used upper peatlands with berry species, in particular narrow-leaved bog bilberries (Vaccinum angustifolium Ait). Author of more than 100 papers, 3 curricula, 2 monographs.

Scientific partners: Ministry of Forestry of the Republic of Belarus, NASB Institute of Forest, NASB Institute of Fruit-Growing, Belarusian State University, University of Natural Sciences (Estonia).

Teaching activities: Delivers the courses of lectures: “Ecology and Fundamentals of Meteorology”, “Technology and Machinery of Logging and Forestry”, “Silviculture”, “Incidental Forest Utilization”, “Dendrology and Telmathology”. Has prepared student’s guides on some of the courses being delivered.

Main publications: Morozov, O.V. Cowberry (Vaccinum vitis-idaea L.) in Pine Forests of Belarus / O.V. Morozov. – Minsk: Law and Economics, 2006. Morozov, O.V. Cowberry Crop (Vaccinum vitis-idaea L.): Problems and Prospects / O.V. Morozov. – Minsk: Belarusian Science, 2008.

marozau_a_u.1416158534.txt.gz · Последние изменения: 2014/11/16 20:22 — pia