Инструменты пользователя

Инструменты сайта


atroshchanka_a_a

**Это старая версия документа.** ----

АТРОШЧАНКА Алег Аляксандравіч Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўны канструктар інфармацыйнай сістэмы кіравання лясной гаспадаркай Рэспублікі Беларусь, старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый, старшыня Беларускага грамадства лесаводаў, старшыня Беларускай асацыяцыі лясной сертыфікацыі, член міжнародных арганізацый і інстытутаў (IUFRO, Еўрапейскі інстытут лесу). У 1962 г. скончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце працуе з 1964 г., прафесар кафедры лесаўпарадкавання.

Aleg A. Atroshchanka Doctor of Agricultural Sciences, Professor. Honored Forester of the Republic of Belarus. Honorary Doctor of St. Petersburg Forest Engineering Academy. Outstanding Worker of Education of the Republic of Belarus. Chief Constructor of Information Management System of Forestry of Belarus. Chairman of Specialized D. Sc. Certification Council. Chairman of Belarusian Association of Foresters, Chairman of Belarusian Association of Forest Certification. Member of International Organizations and Institutes (IUFRO, European Institute of Forest, FAO). Graduated from Belarusian Technological Institute (Forestry Faculty) in 1962. Has been working at BSTU since 1964. Head of Department of Forest Inventory.


Навуковыя інтарэсы: лясная таксацыя, лесаўпарадкаванне, інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады ў лясной гаспадарцы, ГІС-тэхналогіі і матэматычнае мадэляванне; распрацаваў праграму камп’ютарызацыі галіны лясной гаспадаркі Беларусі; тэхналогію і методыку бесперапыннага лесаўпарадкавання, тэхналогію выбарачнай лесаінвентарызацыі; методыку і праграмнае забеспячэнне ПЭВМ для навуковых лесатаксацыйных даследаванняў і праектавання; геаінфармацыйную сістэму “Лясныя рэсурсы”; навуковае і метадычнае забеспячэнне пры распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйнай сістэмы кіравання лясной гаспадаркай, сістэмы аэракасмічнага маніторынгу лясоў. Аўтар 200 навуковых прац, 17 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 манаграфій.

Навуковыя партнёры: Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, РУП “Белдзяржлес”, Інстытут лесу НАН Беларусі, Інстытут эксперыментальнай ба­­та­ні­кі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Еўрапейскі інстытут лесу, Міжнародны саюз лясных навуковых арганізацый IUFRO, Санкт-Пецярбургскі міжнародны цэнтр па лясной гаспадарцы і прамысловасці.

Педагагічная дзейнасць: чытае курсы лекцый па лясной таксацыі, лясной біяметрыі, кіраванні ляснымі рэсурсамі. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі: Атрощенко, О.А. Лесная таксация: учеб. пособие / О.А. Атрощенко. – Минск, 2009. Атрощенко, О.А. Компьютерные технологии в лесном хозяй­стве: учеб. пособие / О.А. Атрощенко. – Минск, 2006. Атрощенко, О.А. Геоинформационные системы в лесном хозяйстве: учеб. пособие / О.А. Атрощенко, И.В. Толкач. – Минск, 2003. Атрощенко, О.А. Дистанционное зондирование лесов и геоинформационные системы в лесном хозяйстве: монография / О.А. Атрощенко, И.В. Толкач. – Минск, 2003. Атрощенко, О.А. Моделирование роста леса и лесохозяйственных процессов: монография / О.А. Атрощенко. – Минск, 2004.


Scientific interests: Forest mensuration, forest inventory, information technologies and aerospace methods in forestry, GIS technologies and mathematical modeling. Has developed the program of computerization for forestry in Belarus; technologies of continuous forest inventory, technologies of selective forest inventory; PC software and technique for statistical data processing; research and design in forest inventory and mensuration; geoinformation system “Forest Resources”; scientific and methodological support for development and application of forestry information management system and aerospace monitoring in forestry. Author of 200 papers, 17 tutorials and manuals, 2 monographs.

Scientific partners: Ministry of Forestry of the Republic of Belarus, RUE “Beldzyarzhles”, NASB Institute of Forest, NASB Institute of Experimental Botany, European Institute of Forest, International Union of Forest Research Organizations (IUFRO), St. Petersburg International Center on Forestry and Forest Industry.

Teaching activities: Delivers the courses of lectures on forest mensuration, forest biometrics, management of forest resources. Has trained 12 Candidates of Sciences.

Main publications: Atroshchenko, O.A. Forest Mensuration: tutorial / O.A. Atroshchenko. – Minsk, 2009. Atroshchenko, O.A. Computer Technologies in Forestry: tutorial / O.A. Atroshchenko. – Minsk, 2006. Atroshchenko, O.A. Geoinformation Systems in Forestry: tutorial / O.A. Atroshchenko, I.V. Tolkach. – Minsk, 2003. Atroshchenko, O.A. Forest Remote Probing and Geoinformation Systems in Forestry: monograph / O.A. Atroshchenko, I.V. Tolkach. – Minsk, 2003. Atroshchenko, O.A. Modelling of Forest Growth and Forestry Processes: monograph / O.A. Atroshchenko. – Minsk, 2004.

atroshchanka_a_a.1416160547.txt.gz · Последние изменения: 2014/11/16 20:55 — pia