ВЕТОХІН Сяргей Сяргеевіч

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў. У 1966 г. скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце працуе з 2005 г., загадчык кафедры фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі прадукцыі.

Syargey S. VETOKHIN

Candidate of Physical-Mathematical Sciences, Assistant Professor, Prize-Winner of Komsomol of Belarus, Outstanding Worker of Education of the Republic of Belarus, Corresponding Member of Petrovsky Academy of Sciences and Arts. Graduated from Belarusian State University in 1966. Has been working at BSTU since 2005. Head of Department of Physical-Chemical Methods of Products Certification.


Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі вымярэння фізічных велічынь, вымярэнне звышслабых светлавых сігналаў метадам адліку асобных фатонаў, фотаэлектронныя прыборы, тэрмадынамічныя метады вызначэння складу рэчыва, радыехімія, прыборы і метады радыяцыйнага кантролю, сістэмы якасці ў адукацыі, кваліметрыя ў адукацыі, менеджмент вышэйшай школы, нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці вышэйшай школы, кампаратыўная педагогіка, сістэмны аналіз, інтэлектуальная ўласнасць і інавацыйная дзейнасць. Аўтар 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 3 нацыя­нальных дакладаў Рэспублікі Беларусь, 70 вынаходстваў, 7 з якіх укаранёны ў вытворчасць.

Педагагічная дзейнасць: Падрыхтаваны і прачытаны курсы па агульнай фізіцы, ядзернай спектраскапіі, фотаэлектронных прыборах, метадах апрацоўкі вынікаў вымярэнняў, міжнароднай адукацыі, крэдытнай сістэме ў вышэйшай адукацыі, якасці вышэйшай адукацыі, Лісабонскай канвенцыі, Балонскім працэсе, нарматыўнай базе вышэйшай школы, асновах абароны інтэлектуальнай уласнасці. У апошні час чытае курсы радыехіміі, сістэмнага аналізу, асноў кіравання інавацыйнай дзейнасцю.

Міжнароднае супрацоўніцтва: Член камісіі па прызнанні і эквівалентнасці СНД і INCORVUZ, член Савета базавай арганізацыі СНД па якасці адукацыі. Тройчы атрымліваў гранты для навуковай працы ва універсітэтах ЗША. Неаднаразова быў экспертам ЮНЕСКА і Савета Еўропы.

Асноўныя публікацыі: Одноэлектронные фотоприемники / С.С. Ветохин [и др.]. – М.: Атомиздат, 1981; М.: Энергоатомиздат, 1986 (2-е изд.). Vetokhin, S. Education for All – 2000 Assessment / S. Vetokhin, V. Stepanov Basic Education in Belarus (National Report of the Republic of Belarus). – Minsk: NIHE, 1999. Vetokhin, S. Higher Education in Belarus / S. Vetokhin. – Minsk: NIHE, 2001. Ветохин, С.С. Мониторинг качества образовательных систем / С.С. Ветохин Управление качеством образования: теория и практика. – Минск: Зорны верасень, 2008.


Scientific interests: Methods and means of measuring physical quantities, measurement of weak light signals by method of accounting certain photones, photoelectronic devices, thermodynamic methods of determining composition of substances, radiochemistry, devices and methods of radiation control, systems of quality in education, qualimetrics in education, management of higher school, normative legal provision for higher school activities, comparative pedagogics, systemic analysis, intellectual property and innovative activity. The author of 350 publications, including 9 monographs, 3 national reports of the Republic of Belarus, 70 inventions.

Teaching activities: Developed and delivered the courses of lectures on general phy­sics, nuclear spectroscopy, photoelectronic devices, methods of measurements processing, international education, credit system in higher education, quality of higher education, Lissabon Convention, Bologna Process, normative principles of higher education, principles of protection of intellectual property. Delivers the courses of lectures on radiochemistry, systemic analysis, fundamentals of management in innovative activity.

International cooperation: Member of Commission for Acknowledgement and Conformity of CIS and INCORVUZ, Member of Council of CIS basic organisations on quality of education, Grant-Winner for educational work at USA universities. Has been expert of UNESCO and Council of Europe.

Main publications: One-Electronic Photoreceivers / S.S. Vetokhin [et al.]. – M.: Atomizdat, 1981; M.: Energoatomizdat Publ., 1986 (2-d ed.). Vetokhin, S. Education for All – 2000 Assessment / S.Vetokhin, V. Stepanov Basic Education in Belarus (National Report of the Republic of Belarus). – Minsk: NIHE, 1999. Vetokhin, S. Higher Education in Belarus / S. Vetokhin. – Minsk: NIHE, 2001. Vetokhin, S.S. Monitoring of Quality of Educational Systems / S.S. Vetokhin Management of Quality of Education: Theory and Practice. – Minsk: Zorny Verasen Publ., 2008.