ПРАКАПЧУК Мікалай Раманавіч
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктар хiмiчных навук, прафесар. Выпускнiк Беларускага тэхналагiчнага iнстытута iмя С.М. Кiрава 1971 г. Намеснiк старшынi экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар серыi “Химия и технология органических веществ” навуковага часопiса “Труды БГТУ”. Працуе ў Беларускiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэце з 1989 г., загадчык кафедры тэхналогiі нафтахiмiчнага сiнтэзу i перапрацоўкi палiмерных матэрыялаў з 1996 г. Узнагароджаны нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублікі Беларусь “Выдатнiк адукацыi”, нагрудным знакам “Ганаровы хiмiк” канцэрна “Белнафтахiм”, прэмiяй НАН Беларусі 2005 г. у галiне прыродазнаўчых навук.
Mikalai R. PRACAPCHUK
Corresponding Member of National Academy of Sciences of Belarus, Doctor of Chemical Sciences, Professor. Graduated from Belarusian Technological Institute in 1971. Vice-Chairman of Expert Council of Belarus Higher Certification Commission. Chief Editor of Proceedings of BSTU, series “Chemistry and Technology of Organic Substances”. Has been working at BSTU since 1989. Head of Department of Technology of Petrochemical Synthesis and Polymer Materials Processing. Outstanding Worker of Education of the Republic of Belarus. Prize-Winner of Grant of National Academy of Sciences (2005, Natural Sciences). Was awarded the Badge of Honour “Honourable Chemist” by Belnaftakhim.
Навуковыя інтарэсы: тэрма-, фота- i механадэструкцыя i стабiлiзацыя палiмераў, вызначэнне даўгавечнасцi гум i пластмас; хiмiчная тэхналогiя i тэхналогiя перапрацоўкi пластмас; тэхналогiя лакафарбавых матэрыялаў i пакрыццяў. Распрацаваў асновы новага кiрунку ў прагназаваннi ўласцiвасцей палiмерных матэрыялаў. Прапанаваў спосабы атрымання полiiмiдных супервалокнаў, плёнак i пакрыццяў спецыяльнага прызначэння. Распрацаваў шэраг стандартаў Рэспублiкi Беларусь па вызначэннi даўгавечнасцi палiмерных вырабаў, выкарыстоўваемых у будаўнiцтве. Аўтар звыш 570 навуковых прац, 8 вучэбных i 17 вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, 13 вынаходстваў i 48 патэнтаў.
Навуковыя партнёры: Унiверсiтэт Манпелье-2 (Францыя), Санкт-Пецярбургскi тэхналагiчны унiверсiтэт, Інстытут гумавых вырабаў i пакрыццяў, Iнстытут хiмiчнай фiзiкi РАН, Навукова-даследчы інстытут фiзiка-хiмiчных праблем БДУ, канцэрн “Белнафтахiм”, Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь.
Педагагічная дзейнасць: распрацаваў i чытае курсы лекцый “Тэарэтычныя асновы перапрацоўкi палiмераў”, “Хiмiя i фiзiка плёнкаўтваральных рэчываў”, “Тэхналогiя пластмас”, “Хiмiя i фiзiка палiмераў”, “Фiзiка-хiмiчныя метады даследавання сыравiны i прадуктаў арганiчнага сiнтэзу”; распрацаваў адукацыйны стандарт па спецыяльнасцi “Хiмiчная тэхналогiя арганiчных рэчываў, матэрыялаў i вырабаў”, шэраг тыпавых i базавых вучэбных праграм па гэтай спецыяльнасцi. Падрыхтаваў 1 доктара навук, 11 кандыдатаў навук.
Асноўныя публікацыi: Полиимиды. Синтез, свойства, применение / Э.Т. Крутько [и др.]; под общ. ред. Н.Р. Прокопчука. – Минск: БГТУ, 2002. Липик, В.Т. Рециклинг и утилизация полимерных отходов: монография / В.Т. Липик, Н.Р. Прокопчук. – Минск: БГТУ, 2008. Прокопчук, Н.Р. Полимерные материалы с повышенной устойчивостью к энергетическим и химическим воздействиям / Н.Р. Про- копчук, В.Т. Липик Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. хім. навук. – 2007. – (Спец. выпуск, посвященный 1-му Съезду ученых Республики Беларусь). —- Scientific interests: Thermo-, photo- and mechano-destruction and stabilization of polymers, durability estimation of rubber and plastics, chemical engineering and technology of plastics processing, technology of paint-work materials and coatings. Has developed new principles of forecasting polymeric materials properties. Has proposed techniques of obtaining polyimide superfibres, films and coatings for specific application. Has developed some standards of the Republic of Belarus for determining durability of polymeric articles used in building/construction. The author of 570 papers, 8 tutorials and 17 manuals, 13 inventions, 48 patents. Scientific partners: Montpellier-2 University (France), St. Petersburg Technical University, Institute of Rubber Articles and Coatings, RAS Institute of Chemical Physics, BSU Research Institute of Applied Physical-Chemical Problems, concern “Belnaftakhim”, Ministry of Architecture and Construction of the Republic of Belarus. Teaching activities: Has developed and delivers the courses of lectures: “Theoretical Principles of Polymers Processing”, “Chemistry and Physics of Filmforming Materials”, “Technology of Plastic Materials”, “Chemistry and Physics of Polymers”, “Physical-Chemical Methods of Analysis of Raw Materials and Products of Organic Synthesis”. Has developed Educational Standard on speciality “Chemical Technology of Organic Substances, Materials and Articles”, some educational programs and curricula. Has trained 1 Doctor of Sciences, 11 Candidates of Sciences. Main publications: Polyimides. Synthesis, Properties, Application / E.T. Krut’ko [et al.]; ed. by N.R. Prokopchuk. – Minsk: BSTU, 2002. Lipyk, V.T. Recycling and Utilization of Polymer Residues: monograph / V.T. Lipyk, N.R. Prokopchuk. – Minsk: BSTU, 2008. Prokopchuk, N.R. Polymer Materials with Enhanced Stability to Power and Chemical Attack / N.R. Prokopchuk, V.T. Lipyk News (Vesti) of National Academy of Sciences of Belarus. Series of Chemical Sciences. – 2007. – (Special Issue devoted to the 1st Congress of Belarusian Scientists).