{{::savitskaja.jpg?100 |}}==== Савіцкая Надзея Яўсееўна ==== старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі. Арганізатар і кіраўнік вакальнага ансамбля выкладчыкаў “Акавіта” і літаратурнага клуба “Ветліца”, укладальнік літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), ініцыятар стварэння гімна БДТУ. Працуе у БДТУ з 1976 г. Мае 87 публікацый, з іх за апошнія 2 гады 11 найменняў. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове і рускай мове як замежнай для студэнтаў і магістрантаў, вучэбных і рабочых праграм, слоўнікаў, спецкурса лекцый “Службовы этыкет і справаводства”, навуковых артыкулаў, дакладаў, творчых прац. === Педагагічная дзейнасць: === праводзіць практычныя заняткі па дысцыплінах “Сучасная беларуская мова”, “Руская мова як замежная” (на курсах, падрыхтоўчым аддзяленні, для магістрантаў), чытае спецкурс лекцый “Службовы этыкет і справаводства”. === Навуковыя інтарэсы: === методыка выкладання беларускай мовы і рускай мовы як замежнай у тэхнічных ВНУ; інтэнсіфікацыя і аптымізацыя вучэбнага працэсу з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій.