{{: мт.jpg? 290 |}} {{: мт-1.jpg? 290 |}} {{: мт-2.jpg? 290 |}} ====== МІЖНАРОДНЫ ТУРЫЗМ ====== ==== «Міжнародны турызм» з'яўляецца базавай дысцыплінай пры падрыхтоўцы спецыялістаў па турызме і прыродакарыстанню. ==== // ** Асноўная мэта выкладання дысцыпліны ** // - прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "Турызм і прыродакарыстанне", а таксама вывучэнне канцэпцыі міжнароднага турызму, уключаючы ўяўленні аб тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі турыстычнага попыту і прапановы; геаграфічнай структуры і інтэнсіўнасці турыстычных патокаў; рэгіянальнай структуры і дынаміцы развіцця міжнароднага турызму; вытворча-тэхналагічнай спецыялізацыі турыстычных цэнтраў. // ** Задачай дысцыпліны ** // з'яўляецца вывучэнне асноўных паняццяў, ацэнка сучаснага стану развіцця турызму ў рэгіёнах і прагноз іх далейшага рэкрэацыйнага асваення. === У выніку засваення зместу вучэбнай дысцыпліны спецыялісты ў галіне турызму і прыродакарыстання === === даведаюцца аб: === * перадумовах і прычынах станаўлення арганізаванага турызму; * класіфікацыі міжнароднага турызму; * аб адрознівані відаў, тыпаў і форм міжнароднага турызму; * тыпах дзяржаў і форм праўлення; * рэсурсах і інфраструктуры турыстычнага рынку; * дынаміцы развіцця міжнароднага турызму па рэгіёнах свету; * турысцка-рэкрэацыйным патэнцыяле краін і асноўных турыстычных цэнтраў; * ўзроўні развіцця асноўных напрамкаў турызму. === Навучацца: === * працаваць з геаграфічнымі картамі; * аналізаваць ўплыў розных фактараў на развіццё краін і рэгіёнаў; * фармаваць напрамкі інтэграцыі турыстычнага комплексу Рэспублікі Беларусь у міжнародную прастору; * выкарыстоўваць асноўныя палажэнні дысцыпліны пры тлумачэнні прычынна-следчых сувязяў паміж прыроднымі і сацыяльна-эканамічнымі з'явамі; * ацэньваць ролю прыродна-рэкрэацыйных фактараў, культурна-гістарычных і інфраструктурных рэсурсаў у тэрытарыяльнай арганізацыі турызму; * праводзіць эканоміка-геаграфічны аналіз асноўных турыстычных рэгіёнаў свету; * аналізаваць прычыны і перадумовы ўзнікнення розных відаў турызму; * самастойна выкарыстоўваць палажэнні дысцыпліны ў практычнай рабоце; * з улікам міжнароднай практыкі фармаваць турыстычны прадукт (канцэпцыю) для спецыяльных відаў турызму; * складаць і заключаць дагавор страхавання адказнасці тураператара. === Авалодаюць метадамі: === * ацэнкі турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў; * аналізу ўплыву розных фактараў на развіццё турызму.