{{::miksyuk.jpg?100 |}}==== Міксюк Рэгіна Вячаславаўна ==== старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага ў 1970 годзе. З 1970 па 1972 год працавала настаўніцай рускай і беларускай моў у Траскоўскай СШ Мінскага раёна. З 1972 па 1974 год была загадчыцай дзеткамбіната птушкафабрыкі імя Н.К.Крупскай. З 1974 года працуе ў БДТУ, выкладала рускую мову як замежную, з 1990-х гадоў – беларускую мову і літаратуру. Працавала ва Універсітэце беларускай мовы, гісторыі і культуры, створаным на базе БТІ імя Кірава. У 1990-я гады скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства МДПУ імя М. Танка (з прадстаўленнем дысертацыі). Агульная накіраванасць навуковай дзейнасці – беларуская тэрміналогія. На рахунку 82 друкаваных прац (26 метадычных дапаможнікаў па беларускай і рускай мовах, 53 артыкулы, 3 слоўнікі). Сярод іх маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” (2002г), грыф ВМА “Сучасная беларуская мова. Практыкум” (у суаўтарстве, 2009), грыф ВМА “ Русский язык. Письмо. Аудирование. Чтение” (2010, у суаўтарстве). Кіруе навуковай працай студэнтаў, некаторыя з іх адзначаны Дыпломам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дыпломам І ступені, а таксама І, П, Ш катэгорыямі.