{{::kuzmich.jpg?100 |}} ==== Кузьміч Вольга Аляксандраўна ==== дацэнт кафедры беларускай філалогіі. Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР, выдатнік адукацыі. Закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1967 г. З 1992 г. па 1996 г. – старшыня пастаяннай камісіі Мінгарсавета па адукацыі і выхаванні. З 1996 па 2011 гг. – загадчык кафедры беларускай мовы БДТУ. З 2011 г. – дацэнт кафедры беларускай філалогіі. === Навуковыя інтарэсы: === тэорыя і методыка выкладання беларускай мовы, практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы; распрацоўка новых падыходаў да выхавання студэнцкай моладзі. === Педагагічная дзейнасць: === падрыхтавала вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах “Сучасная беларуская мова” і “Практычная і ункцыянальная стылістыка беларускай мовы”. Плённа працуе над развіццём творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі, актыўна ўкараняе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў адукацыйны працэс. Кіраўнік гуртка “Памяць”. === Асноўныя публікацыі: === - Кузьміч, В. А. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік / В. А. Кузьміч, В. В. Шахаб. – Мінск: БДТУ, 2008. (з грыфам Міністэрства адукацыі) - Кузьміч, В. А; Шахаб В. В. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы. Практыкум / В. А. Кузьміч, В. В. Шахаб. – Мінск: БДТУ, 2004. (з грыфам Міністэрства адукацыі) - Кузьміч, В. А. Сучасная беларуская мова. Практыкум В. А. Кузьміч, Р. В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2010 (з грыфам ВМА БДТУ) - Кузьміч, В. А. Асаблівасці навуковага стылю беларускай мовы ў кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу / В. А. Кузьміч В.А., Г. Ф. Швед. – Мінск: БДТУ, 2013. - Кузьміч, В.А. Арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах вышэйшай адукацыі: метадычныя рэкамендацыі для куратараў студэнцкіх груп. – Мінск: БДТУ, 2013. Падрыхтаваны шэраг публікацый па пытаннях выхавання студэнцкай моладзі (Труды БДТУ, 2005 – 2013).