{{: hymnastyka.jpg? 300 |}} {{: водныепроцедуры.jpg? 460 |}} ====== ЎВЯДЗЕННЕ Ў ТУРЫЗМ З АСНОВАМІ ГІГІЕНЫ ====== ==== «Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» з'яўляецца адной з важных прыкладных дысцыплін, неабходных для падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці "Турызм і прыродакарыстанне» па пытаннях турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, выкарыстанні спрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і правілаў здаровага ладу жыцця ў мэтах захавання, ўмацавання і аднаўлення здароўя. ==== Вучэбная праграма прадугледжвае выкарыстанне гігіенічных ведаў для фарміравання навукова-абгрунтаванага падыходу да выкарыстання прыродных рэкрэацыйных рэсурсаў у арганізацыі турыстычна-аздараўленчай дзейнасці, стварэнню перадумоў для развіцця медыцынскага турызму; ** // Мэта вывучэння дысцыпліны «Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» // ** - падрыхтоўка студэнтаў па тэарэтычным і практычным аспектах захавання і ўмацавання здароўя, папярэджання заўчаснага зносу і старэння арганізма, прафілактыцы хвароб, аднаўлення здароўя і працаздольнасці шляхам выкарыстання спрыяльных фактараў прыродных і сацыяльных элементаў навакольнага асяроддзя. === У выніку вывучэння дысцыпліны «Ўвядзенне ў турызм з асновамі гігіены» спецыялісты ў галіне турызму і прыродакарыстання === === атрымаюць ўяўленне аб: === мэтах, прадмеце, задачах і месцы гігіены ў медыцыне, яе сувязях з медыка-біялагічнымі дысцыплінамі; сутнасці і ролі медыцынскай і сацыяльнай прафілактыкі ў вырашэнні задач па захаванню, умацаванню і аднаўленню здароўя, сістэме дзяржаўнай прэвентыўнай медыцыны і грамадскай аховы здароўя; === вывучаць: === * метады даследаванняў фактараў навакольнага асяроддзя, стану здароўя і гігіенічнай ацэнкі ўплыву навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; * гранічна-дапушчальныя велічыні ўздзеяння на арганізм неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя; * канцэпцыю фактараў рызыкі як аснову прафілактычнай дзейнасці; === авалодаюць метадамі і навыкамі: === * інструментальнай ацэнкі ўмоў размяшчэння: мікраклімату, вентыляцыі, іх уплыву на цеплаабмен; * даследавання і гігіенічнай ацэнкі атмасфернага паветра; * даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў якасці і бяспекі пітной вады, санітарнай надзейнасці насці водных крыніц, іх прыдатнасці для забеспячэння пітной вадой і выкарыстання ў рэкрэацыйных мэтах: ацэнкі вынікаў лабараторных даследаванняў якасці і бяспекі пітной вады і глебы; * даследавання і гігіенічнай ацэнкі натуральнага і штучнага асвятлення; * даследавання і гігіенічнай ацэнкі паказчыкаў дабраякаснасці харчовых прадуктаў, фактычнага харчавання і стану здароўя ў сувязі з характарам харчавання.