{{: buchenkov3.jpg? 200 |}} ** БУЧАНКОЎ Ігар Эдуардавіч ** - дацэнт кафедры турызму і прыродакарыстання E-mail: [[butchenkow@mail.ru]] Бучанкоў Ігар Эдуардавіч, нарадзіўся 25.10.1968 г. у г.Мінску. Скончыў СШ № 22 г.Мінска з медалём. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, які скончыў у 1993 г. З вышэйшай адзнакай па спецыяльнасці біялогія і хімія. У 1998 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры батанікі і асноў с.-г. і ў гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Стварэнне зыходнага і сялекцыйнага матэрыялу ў сямействе Grossulariaceae Dumort на аснове аддалёнай гібрыдызацыі і аўтапаліплоідыі». Падрыхтаваў аднаго кандыдата сельскагаспадарчых і трох кандыдатаў біялагічных навук. Аўтар 125 навуковых прац, метадычных і навукова-метадычных дапаможнікаў і распрацовак, адукацыйных стандартаў. У цяперашні час працуе над доктарскай дысертацыяй, звязанай з распрацоўкай методык хімічнага мутагенеза і выкарыстаннем біятэхналагічных метадаў у сялекцыі пладова-ягадных культур. // ** Навуковыя інтарэсы і напрамкі: ** // * Выкарыстанне біятэхналагічных метадаў у сялекцыі пладовых культур; * Стварэнне зыходнага і сялекцыйнага матэрыялу ў радах Malus, Cerasus, Oblonga, Ribes, Grossularia на аснове аддаленай гібрыдызацыі, аллаполіплоідыі і хімічнага мутагенеза; * Біяразнастайнасць флоры Беларусі, рэдкія і ахоўныя віды раслін.