Инструменты пользователя

Инструменты сайта


трус_николай_валентинович

Трус Мікалай Валянцінавіч

Скончыў з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993), аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры БДУ (з прадстаўленнем дысертацыі, 1996). Прайшоў перападрыхтоўку па англійскай мове на спецыяльным факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта па перападрыхтоўцы кіруючых работнікаў і спецыялістаў народнай гаспадаркі (1995 – 1997). Двойчы стажыраваўся ва Універсітэце Я. А. Коменскага ў Браціславе (Славакія).

Працоўная дзейнасць

Пасля заканчэння аспірантуры БДУ працаваў на філалагічным факультэце гэтай установы (1996 – 2011; выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры). Сумяшчаў працу ў БДУ і Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Прайшоў усе ступені музейнай кваліфікацыі: ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара (1993 – 2000). Дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (1998 – 2000). Памочнік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002). З 2011 г. – загадчык кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Вучэбная праца

Забяспечвае выкладанне наступных вучэбных дысцыплін:

  • Гісторыя беларускай літаратуры.
  • Рэдактарская падрыхтоўка літаратурна-мастацкіх выданняў.
  • Беларуская мова (прафесійная лексіка).
  • Руская мова як замежная.
  • Службовы этыкет і справаводства.

Навукова-даследчая дзейнасць

Пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара І. А. Чароты напісаў і абараніў у БДУ кандыдацкую дысертацыю “Славенскі мадэрн і беларуская паэзія нашаніўскага перыяду” (2000) па спецыяльнасцях 10.01.05 – літаратура народаў замежных краін, 10.01.01 – беларуская літаратура. У 2004 г. пастановай ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.

Навуковыя інтарэсы:

  • параўнальнае літаратуразнаўства,
  • гісторыя літаратур і культур славянскіх народаў,
  • беларуская літаратура ў агульнаславянскім і агульнаеўрапейскім кантэксце,
  • літаратурныя музеі,
  • літаратурныя энцыклапедыі,
  • архіўная праца,
  • тэорыя і практыка мастацкага перакладу.

Асноўныя публікацыі

  • Янка Купала ў Славакіі: манаграфія / навук. рэд. І. А. Чарота; аўтар прадмовы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыян Сэрватка. – Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2012. – 176 с.
  • Максім Багдановіч: энцыклапедыя / склад. І. У. Саламевіч, М. В. Трус; навук. рэд. М. В. Трус. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – 608 с.
  • Югаславянскія літаратуры і культуры: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў. – Мінск: БДУ, 1999. (у суаўтарстве)
  • Словарь иностранных слов и выражений: энциклопедический справочник (2-е изд.). – Минск, 1999. (в соавторстве)
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1. – Мінск, 1996; Сшытак 2. – Мінск, 1997. (у суаўтарстве)
  • Русская литература для школьников: универсальная энциклопедия, учебное издание. – Минск, 1996.
  • Максім Багдановіч: коды жыцця і творчасці : манаграфія. – Мінск : БДТУ, 2015. – 184 с.
  • Гісторыя беларускай літаратуры: практыкум : вуч.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / М. В. Трус. – Мінск : БДТУ, 2015. – 322 с.
  • Беларуская паэзія XVI–XX стст. Хрэстаматыя : дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / М. В. Трус. – Мінск : БДТУ, 2015. – 275 с.
  • Каля 300 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых выданнях.
  • Каля 100 мастацкіх перакладаў на беларускую і рускую мовы са славацкай, славенскай, рускай, украінскай моў.

Партнёры

  • Цэнтр даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
  • Беларусі інстытут навукі і мастацтва (ЗША).
  • Кафедра рускай мовы і культуры Каталіцкага ўніверсітэта ў Ружамберку (Славакія).
  • Інстытут літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі НАН Украіны.Інстытут энцыклапедычных даследаванняў НАН Украіны.
  • Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
  • Кафедра славянскіх літаратур БДУ.
  • Кафедра беларускай літаратуры і культуры БДУ.
  • Кафедра беларускай літаратуры і культуры БДПУ імя Максіма Танка.
  • Кафедра беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка.
  • Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУКіМ.
  • Музей гісторыі беларускай літаратуры.
  • Навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова”.

Грамадская дзейнасць

  • Намеснік старшыні таварыства дружбы “Беларусь – Славакія”.
  • Сябра рэдкалегіі навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.
  • Навуковы кансультант Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
  • Навуковы кіраўнік, рэдактар, складальнік (разам з І. У. Саламевічам), адзін з аўтараў (54 артыкулы) Энцыклапедыі “Максім Багдановіч” (2011). Уся праца праведзена на грамадскіх пачатках.
трус_николай_валентинович.txt · Последние изменения: 2016/01/29 13:09 — Ирина