Инструменты пользователя

Инструменты сайта


капліч_валерый_міхайлавіч

Это старая версия документа.


Капліч Валерый Міхайлавіч - загадчык кафедры турызму і прыродакарыстання

Нарадзіўся 1961.08.28 г. у п. Ленін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Беларус. Скончыў з вышэйшай адзнакай Віцебскі ветэрынарны інстытут (1983 г.), доктар біялагічных навук па спецыяльнасці 03.00.19 - паразіталогія, гельмінталогія (2000 г.), прафесар па спецыяльнасці «Біялогія» (2003 г.).

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Сістэматыка і экалогія насякомых,
  • Лесаахова,
  • Паразіталогія.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 19 кніг: манаграфій, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі РБ, даведнікаў і слоўніка.

Распрацаваў і ўкараніў у практыку 33 навукова-практычныя распрацоўкі: рэкамендацыі, інструкцыі і навучанні па рэгуляцыі колькасці паразітаў. Атрымаў 3 патэнта на вынаходніцтвы.

Пад кіраўніцтвам Капліча В.М. абаронены 2 доктарскія і 2 кандыдацкія дысертацыі.

капліч_валерый_міхайлавіч.1423813525.txt.gz · Последние изменения: 2015/02/13 10:45 — ТиП