Инструменты пользователя

Инструменты сайта


рыжыкаў_уладзімір_анатольевіч

РЫЖЫКАЎ Уладзімір Анатольевіч - дацэнт кафедры турызму і прыродакарыстання

Нарадзіўся 14 сакавіка 1981 у в. Бабінічы Аршанскага раёна, Віцебскай вобласці. У 2003 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка па спецыяльнасці геаграфія і біялогія. З 2003 па 2006 г. навучаўся ў аспірантуры Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эколага-геахімічная адзнака аўтатранспартных ландшафтна-функцыянальных комплексаў (на прыкладзе г. Мінска)». З'яўляецца лаўрэатам стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, таленавітым маладым навукоўцам.

Навуковыя інтарэсы і напрамкі:

  • Геахімія прыродных і тэхнагенных ландшафтаў;
  • Экалогія гарадоў;
  • Апіманіторынг.

Рыжыкаў В.А. з'яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац, у тым ліку сааўтар 3-х манаграфій.

рыжыкаў_уладзімір_анатольевіч.txt · Последние изменения: 2015/02/06 15:36 — ТиП