Инструменты пользователя

Инструменты сайта


куликович_владимир_иванович

КУЛІКОВІЧ Уладзімір Іванавіч

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Выпускнік Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна 1991 г. З 1991 па 2007 гг. — выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 2007 па 2009 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова». Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце з 2009 года, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. З 2013 г. аўтар і вядучы пастаяннай навукова-папулярнай рубрыкі «Беларускае слоўка» ў газеце «Вечерний Минск» (http:/www.vminsk.by/news/172/).

Навуковыя інтарэсы: арфаграфія, лексікалогія, фразеалогія, культура беларускага маўлення, стылістыка тэксту, дакументальная лінгвістыка, гісторыя кнігі і выдавецкай справы, тэкст і яго рэдагаванне, тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы, алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Аўтар 200 навуковых, навукова-папулярных і навукова-метадычных прац, у тым ліку 35 вучэбных дапаможнікаў.

Навуковыя партнёры: Варшаўскі ўніверсітэт (Польшча), Енскі ўніверсітэт (Германія), Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (г. Мінск), НАН Беларусі, Нацыянальны інстытут адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласныя інстытуты развіцця адукацыі Беларусі, філалагічныя факультэты ўсіх ВНУ краіны, беларускія выдавецтвы і рэдакцыі рэспубліканскіх газет і часопісаў.

Педагагічная дзейнасць: выкладае курсы “Тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы”, “Рэдагаванне газетна-часопісных выданняў”, “Гісторыя кнігі і выдавецкай справы”, “Сучасная беларуская арфаграфія”, “Тэхналогія падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”. Выступае з лекцыямі на курсах павышэння кваліфікацыі рэдакцыйна-выдавецкіх супрацоўнікаў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Асноўныя публікацыі:

Манаграфіі

Куліковіч, У. І. Тэарэтычныя і практычныя праблемы беларускай мовы ў працах У. Дубоўкі : манаграфія / У. І. Куліковіч. — Мінск : РІВШ, 2011. — 165 с.

Вучэбныя дапаможнікі

1. Куліковіч, У. І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантр. работы. Вучэб. дапам. для настаўнікаў і вучняў. – Мінск: “Завігар”, 1998. – 280 с.

2. Куліковіч, У. І. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка: для цікаўных / У.І.Куліковіч. – Мінск: Беларус. асац. “Конкурс”, 2007. – 128 с.

3. Куліковіч, У. І. Алімпіяды па беларускай мове / У. І. Куліковіч. – Мінск. : Аверсэв, 2007. – 416 с.

4. Куліковіч, У. І. Вучымся пісаць па-новаму : вучэбны дапаможнік па беларускай арфаграфіі / У. І. Куліковіч. – Мінск. : Беларус. асац. “Конкурс”, 2009. – 144 с.

5. Куліковіч, У. І. Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. – Мінск. : Новое знание, 2009. – 104 с.

6. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (узровень агульнай сярэдняй адукацыі): тэксты для пераказаў / аўт.-склад. В. П. Красней, У. І. Куліковіч, А. А. Радзевіч, З. І. Падліпская. – Мінск. : НІА ; Аверсэв, 2009. – 445 с. (Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь).

7. Куліковіч, У. І. Сучасная беларуская арфаграфія. Правілы. Трэніровачныя заданні. Кантрольныя работы. Заліковыя тэсты. Даведкі: вучэб. дапам. / У. І. Куліковіч. — Мінск : Новое знание, 2011. — 507 с.

8. Теория и практика издательского дела. Хрестоматия : учеб. пособие для студентов специальности «Издательское дело» / авт.-сост. : В. И. Куликович, В. В. Орлова, О. А. Пригожая. — Минск: БГТУ, 2012. — 470 с.

9. История книги и издательского дела : тематические тесты и задания для специальности 1-47 01 01«Издательское дело» / авт.-сост. : В. И. Куликович, Д. П. Зылевич. – Минск: БГТУ, 2013. – 92 с.

Слоўнікі

Куліковіч, У. І. Беларуска-рускі слоўнік / Аўт.-склад. У.І. Куліковіч, рэц. А.І. Падлужны. – Мінск. : ТАА “Харвест”, 2004. – 368 с.

Артыкулы

1. Куліковіч, У. І. Уплыў сучаснай арфаграфіі на арфаэпію дыктараў і карэспандэнтаў беларускага тэлебачання / Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова»: сборник научных трудов. — Витебск : УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2011. — Т.12. — С.189-197. 2. Куліковіч, У. І. Электронны дапаможнік па беларускай арфаграфіі / Наука и инновации. — 2012. — №5 (111). — С.70-72.

3. Куліковіч, У. І. Тэарэтычныя праблемы сучаснай беларускай арфаграфіі / Беларуская арфаграфія: здабыткі і перспектывы : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ, Мінск, 20-21 кастр. 2011 г. / Беларус. дзярж. ун-т [і інш.], рэдкал. : М. І. Свістунова (адказ. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2012. — С.28-37.

4. Куліковіч, У. І. Гісторыя і сучаснасць беларускай выдавецкай тэрміналогіі / У. І. Куліковіч / Труды БГТУ. — 2013. — №8: Издат. дело и полиграфия. — С. 63–66.

5. Куліковіч, У. І. Графіка-арфаграфічныя інавацыі ў сучасным беларускім правапісе / У. І. Куліковіч / Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2012. – №2. – С.33-39.

6. Куліковіч, У. Матывацыя арфаграфічна граматнага пісьма па-беларуску сярод школьнікаў і студэнтаў / У. Куліковіч / Роднае слова. – 2014. – №2. – С. 50–55.

7. Куліковіч, У. Станаўленне нарматыўна-прававой базы беларускага і расійскага кнігавыдання (1991–1995) / У. Куліковіч, К. Тарасевіч / Международная журналистика–2014: диалог культур и взаимодействие медиа разных стран: материалы Третьей Междунар. науч.-практ. конф., 20 февр. 2014 г., Минск / под обш. ред. Т. Н. Дасаевой; сост. Б. Л. Залесский. — Минск: Изд. центр БГУ, 2014. — С.155–153.

куликович_владимир_иванович.txt · Последние изменения: 2014/06/10 10:33 — Юрий Шпаковский